Шведская кампанія з найбуйнейшай у Еўропе сеткай раздробнага гандлю адзежы прыпыніла дзейнасць у Расіі 2 сакавіка 2022 году, неўзабаве пасля пачатку вайны ва Ўкраіне. Тады такі крок называўся часовым.
Цяпер жа на сайце кампаніі адзначана, што яна «вырашыла пачаць працэс згортвання бізнесу», «улічваючы бягучыя аперацыйныя праблемы і непрадказальную будучыню».
«Пасля ўважлівага аналізу мы лічым немагчымым з улікам бягучай сітуацыі працягваць наш бізнес у Расіі. Мы глыбока засмучаныя тым, што гэта паўплывае на нашых калег, і вельмі ўдзячныя за ўсю іх цяжкую працу і самаадданасць. Акрамя таго, мы хочам падзякаваць нашым кліентам за іх падтрымку на працягу многіх гадоў», – паведаміла генеральны дырэктар H&M Group Хелена Хельмерсан.
У рамках працэсу згортвання плануецца часова аднавіць працу крамаў на абмежаваны перыяд часу для продажу запасаў прадукцыі ў Расіі.
Расія для H&M Group – 6 па велічыні рынкам. Яе крамы з’явіліся тут у 2009 годзе. Усяго іх было 170. Сыход з расійскага рынку абыдзецца кампаніі ў 190 мільёнаў долараў стратаў.
фота: yandex.net