Спецыялісты санітарнага кантролю выявілі перавышэнне паказальнікаў па ўтрыманні цвілі і дрожджай у прадукцыі расійскай кампаніі “БіаФуд”.
Гаворка вядзецца пра папулярную ў Беларусі локшыну хуткага прыгатавання – “Смачная паўза ад Біг Ланч” са смакам курыцы. Кантрольная закупка была праведзеная Светлагорскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.
Спецыялісты санітарнага кантролю вызначылі, што локшына не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы харчовай прадукцыі” – у ёй знаходзіцца вялікая колькасць дрожджаў і цвілі. Норма па іх складае 100 калоніяўтваральных адзінак на грам, а ў прадукцыі паказальнік апынуўся на ўзроўні 1,7*102 на грам.
Звышнарматыўная прысутнасць дрожджаў і цвілі ў прадуктах харчавання спрыяе паступленню і назапашванню ў арганізме чалавека таксічных рэчываў, што ў сваю чаргу выклікае дысбактэрыёз, парушэнне абмену рэчываў, расстройства функцый страўнікава-кішачнага тракта.
Фота з адкрытых крыніц