праваслаўны факультатыў

Праваслаўны факультатыў уводзяць у беларускіх школах – пяць гадзін на “Дабрыню”, шэсць на “Сціпласць і пакорнасць”

Для беларускіх школьнікаў 8 і 9 класаў уводзіцца новы факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”, распрацаваны Міністэрствам адукацыі сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой.

Факультатыў прадугледжвае 35 гадзін заняткаў, па адной гадзіне кожны тыдзень. Ён уводзіцца для ўсіх агульнаадукацыйных школ. У праграме факультатыва наступныя тэмы:

  • “Сціпласць, пакора, пакорнасць”;
  •  “Міласэрнасць, спагада”;
  •  “Служэнне, мужнасць, гонар”;
  • “Дабрыня”;
  •  “Сумленнасць, праўдалюбнасць”;
  •  “Сумленне, раскаянне”

На першыя тры тэмы будзе адводзіцца па шэсць заняткаў, на другія тры – па пяць. Таксама пяць гадзін будзе вывучацца тэма “Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святыняў роднай зямлі. Захаванне і памнажэнне духоўнай спадчыны як выказванне любові да Радзімы” – паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае