Памёр руплівец беларушчыны Яраслаў Клімуць

Сышоў у вечнасць пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы шчыра адданы беларускай справе чалавек Яраслаў Клімуць.

У суботу 18 чэрвеня Магілёўшчына згубіла адданага беларускай справе патрыёта, шляхетнага і высакароднага чалавека, абаронцу і будзіцеля беларусаў Яраслава Клімуця.

Нарадзіўся будучы педагог і пісьменнік 1 кастрычніка 1940-га года ў мястэчку Вострава Ваўкавыскага раёну тады Беластоцкай вобласці БССР.

lit-bel.org

 У 1959-1962 гадах служыў у войску, а затым у 1962-1967 гадах вучыўся ў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Яраслаў Іванавіч вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, а з 1975 года пачаў працаваць у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з якім звязана ўсё яго працоўнае жыццё.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія».

images.app.goo.gl

З 1986 года па 2000 год служыў дэканам філалагічнага факультэту.

Пры ім факультэт быў сапраўднай кузняй нацыянальных кадраў. Ён спрыяў творчасці, самастойнасці студэнтаў, фарміраванню іх актыўнай грамадзянскай палітыкі. Многія выпускнікі факультэту называлі яго сваім другім бацькам.

Яраслаў Іванавіч паказваў студэнтам прыклад і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці гораду, вобласці, краіны.

Быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1996 года, членам Беларускага саюзаулітаратурна-мастацкіх крытыкаў з ‎1999 года.

Ён адзін з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы і шматгадовы кіраўнік абласной суполцы арганізацыі.

msu.by

Сваю місію ў адраджэнні беларушчыны Яраслаў Іванавіч бачыў у дапамозе беларускім ідэям і з’явам.

Менавіта жаданне дапамагаць усяму беларускаму прывяло яго ў склад тэатральнай трупы Валянціна Ермаловіча «Валянцін», у рэдакцыю часопісу «Магілёўская даўніна».

Дзякуючы яму былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар надання магдэбургскага права ў Бялынічах, Чэрыкаве, Чавусах.

Магілёвец, які звяртаўся да Яраслава Іванавіча з беларускімі справамі, мог разлічваць на ягонае плячо падтрымкі.

static.wixstatic.com

Хвароба на кавід ускладніла ўзроставыя праблемы…, і Магілёўшчына страціла знакавую постаць 1990-2010-х гадоў.

Развітанне з Яраславам Іванавічам Клімуцем адбудзецца ў панядзелак, 20 чэрвеня, з 11.00 да 13.00 у рытуальнай зале па вуліцы Чалюскінцаў 62.