У другой палове тыдня, па інфармацыі сіноптыкаў, надвор’е на тэрыторыі Магілёўскай вобласці палепшыцца.
З чацвярга 6 кастрычніка дажджоў і воблачнасці стане менш, вецер павернецца на паўднёва-заходні і тэмпературны фон пачне павышацца: у начны час тэмпература паветра складзе ад +3 да +10 С, а днём будзе ад +13 да +20 С.
Пры гэтым, не варта забываць, што восень – пара туманоў, таму на дарогах неабходна быць уважлівымі.
Надвор’е без ападкаў можа пратрымацца да 13-14 кастрычніка.