Каля вёскі Гамарня Быхаўскага раёна, на каскадзе крыніц “Захарынка” работнікі мясцовага цэнтра культуры апускалі на ваду крыжык з воска, дарылі калодзежу манеткі і цукеркі. Таксама яны ўмываліся вадой, павязалі новы ручнік на крыжы каля крынічкі і прачыталі малітву. Усё гэта стала рэканструкцыяй абрада “адмыкання крыніц”, пра які работнікам культуры распавяла мясцовая жыхарка, пенсіянерка Г. Касцова. У дзяцінстве яна сама назірала, як гэты рытуал праводзілі дарослыя жанчыны.
Малітва ў гэтым абрадзе служыць для таго, каб вада ў крыніцах не перасыхала і не разлівалася, падтапляючы пасевы. Паввешаны на крыж каля крыніцы новы ручнік азначае, што ў гэтым месцы б’е крыніца. Пакінутыя каля крыніцы цукеркі неабходныя, каб вада заўсёды была салодкай – распавядае “Маяк Прыдняпроўя”.
Фота: “Маяк Прыдняпроўя”