памятныя купюры

Нацбанк плануе выпусціць калекцыйныя купюры са слуцкімі паясамі і, канечне, вайной

У новым, 2025 годзе беларускі Нацыянальны банк запланаваў выпуск памятных манет і банкнот. Пры гэтым, калі памятныя манеты банк выпускае штогод, то калекцыйныя купюры апошні раз друкаваліся аж у 2016 годзе. Звычайна асобнікі такіх грашовых сродкаў каштуюць нашмат даражэй за свой намінал, але іх цалкам рэальна атрымаць звычайным спосабам, напрыклад, у выглядзе здачы ў краме.

У 2025 годзе збіраюцца выпусціць два найменні памятных банкнот – “80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” і “Слуцкія паясы”, піша Onliner. Як яны будуць выглядаць, пакуль невядома, можна толькі строіць здагадкі.

Апошні раз памятныя банкноты выпускалі ў 2016 годзе, тады серыю назвалі “Мая краіна – Беларусь”. Памятныя банкноты былі аналагічныя звычайным, але мелі спецыяльныя серыю і нумар.

Фота ілюстрацыйнае