Мікалаеў зноў атакаваны, ёсць пацярпелыя, знішчаны завод. Літоўцы даводзяць расіянам, што пропуск грузаў у Калінінград абмежаваны еўрапейскімі санкцыямі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


На Мікалаешчыне ў выніку расійскіх абстрэлаў загінуў 1 чалавек, двое атрымалі раненні.

Пашкоджаныя жылыя дамы.

У нядзелю, 19 чэрвеня, былі атакаваныя некалькі паселішчаў у рэгіёне. Чалавечых ахвяраў удалося пазбегчы. А ля вёскі Чырвонае спынена падача энерга- і водазабеспячэння, згарэла поле з азімай пшаніцай, напісана на мэдыйнай плятформе «Укрінформ».

18 чэрвеня на Мікалаеў зведаў атаку 7 крылах ракет. Пасля выбухаў пачаліся пажары ў прамысловай зоне гораду.

Загарэўся завод пластыкавых акон ды каўбасны цэх. Ратавальнікі ліквідавалі два пажары на аб’ектах плошчай 250 і 140 кв. м, піша партал аб культурна-грамадскім жыцці «Культурометр».

lh3.googleusercontent.com

Выданне адзначае, што дзякуючы выходнаму дню на прадпрыемствах не было работнікаў, таму пацярпелых не. Але прадпрыемствы зруйнаваныя, горад пацярпеў вялікія фінансавыя страты.

У Мікалаеве раздаюць бясплатныя абеды. Людзі падзеленыя на групы, каб не стваралася вялікіх натоўпаў. Сілкуюцца кашамі, мяснымі прадуктамі і гароднінай.

У дзень разыходзіцца да 500 порцый. Іх сярэдні кошт складае 30-35 тысяч грыўняў. Дапамагаюць грашыма жыхары Мікалаева і адна з мясцовых камерцыйных арганізацыяў, піша выданне «Суспільне навини».

cdn4.suspilne.media

Па горадзе некалькі пунктаў раздачы. Частка порцый аддаецца супрацоўнікам камунальных службаў, частка дастаўляецца слаба абароненым слаям насельніцтва. Людзі, якія займаюцца прыгатаваннем абедаў, працуюць валанцёрамі.


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.


Расія ставіць ультыматум і адкрыта пагражае Літве, калі тая не адновіць грузавы транзіт у Калінград.

У МЗС Расіі выклікалі часовую павераную ў справах Літвы Віргінія Умбрасене, якой быў «заяўлены рашучы пратэст у сувязі з уведзенай Вільнюсам без папярэдняга апавяшчэння расійскага боку забаронай на чыгуначны транзіт вялікай наменклатуры грузаў праз тэрыторыю Літвы ў Калінінград».

g4.dcdn.lt

Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс раней заявіў, што забарона на транзіт прадукцыі са сталі і чорных металаў паміж асноўнай тэрыторыяй Расіяй і Калінінградскай вобласцю РФ праз Літву – гэта не рашэнне Літвы, а санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі, піша агенцтва Delfi.

Пра забарону было вядома з сярэдзіны сакавіка як часткі чацвёртага пакета санкцый Еўрапейскага Саюзу. Пакет санкцый ЕС, прыняты 15 сакавіка, увёў абмежаванні на расійскую сталь і іншую прадукцыю з чорных металаў па дагаворах, заключаных да 17 чэрвеня, і з суботы іх нельга перавозіць па тэрыторыі саюзу.

У Літве прагназуюць, што маладыя людзі стануць даўжэй жыць з бацькамі.

Адна з прычынаў, дарагоўля жылля і адсутнасць у моладзі сродкаў на набыццё асобнай кватэры. Сумеснае пражыванне двух пакаленняў пад адным дахам выкліча праблемы ў стасунках, адзначае Delfi.lt.

g1.dcdn.lt

«Пакаленні розныя. Напрыклад, У Іспаніі і Італіі нармальна, калі сын жыве з бацькамі да 40 гадоў, потым сыходзіць і ў 60 гадоў стварае сямʼю. У Літве сітуацыя іншая, – выказвае сваё бачанне сітуацыі адзін з экспертаў выдання. – У нас больш будзе дзейнічаць фінансавы аспект, паколькі нерухомасць даражэе. Натуральна, што цяпер, калі падаражэла арэнда, людзі шукаюць альтэрнатыву, думаю, як пражыць танней».


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


Супрацоўнікі Мытнага ўпраўлення выявілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў, якія спрабавалі перавесці грузавым цягніком.

i.imgur.com

Тытунёвыя вырабы былі схаваны ў вагоне з каменным вугалем і грануламі жалезнай руды, піша  газэта «Наш горад».

Матэрыялы спраў перададзены ва Упраўленне падатковай і мытнай паліцыі для прыняцця рашэнняў аб пачатку крымінальнага пераследу.

Латвійскі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі (LIZDA) закліча школьных педагогаў з верасня пачаць бестэрміновую забастоўку.

Страйкам педагогі збіраюцца дамагчыся збалансавання працоўнай нагрузку, графіку павышэння заробку ў адпаведнасці з усталяванымі ў Законе аб адукацыі патрабаваннямі, а таксама справядлівага механізму размеркавання фінансавання, паведамляе газета «Наш горад».

img.gorod.lv

Кіраўніца прафсаюзу Інга Ванага заяўляе, што сістэма адукацыі ў краіне знаходзіцца на грані развалу. Гэта можа прывесці, што зусім хутка не застанецца тых, хто будзе весці ўрокі. Гэта адабʼецца якасці і даступнасці адукацыі.


Каменскае, Украіна

Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.


Краязнаўцы Каменскага аднаўляюць экскурсіі па горадзе, а выгаданыя сродкі аддадуць на падтрымку арміі і пляценне маскіровачных сетак.

sobitie.com.ua

«Прагуляемся з экскурсаводам па праспекце і набярэжнай, даведаемся шмат цікавага і аб вялікім прамысловым горадзе», – апавядае мясцовая краязнаўца Любоў Алексіеўская.

Інтэрнэт-выданне «Событие» адзначае, што экскурсія добраахвотная і дабрачынная.

У Каменскім дзеці забаўляюцца, будуючы блок-пасты на дарогах. Для гэтага выкарыстоўваюць ламачча, пакрышкі.

sobitie.com.ua

Выданне «Событие» адзначае, што Вайна Расіі супраць Украіны накладвае адбітак у тым ліку, на гульні дзяцей.