Картэж Зяленскага трапіў у аварыю ноччу. Адна з машын картэжу, у якой знаходзіўся Зяленскі, сутыкнулася ў Кіеве з легкавіком.
«Прэзідэнта агледзеў лекар, сур’ёзных пашкоджанняў не выяўлена», – піша прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў.
Паводле яго, кіроўцу легкавога аўтамабілі аказалі першую дапамогу медыкі, якія суправаджалі Зяленскага.
Інфармацыйнае агенцтва «УНІАН» паведамляе, што ў сеціве зʼявіліся першыя кадры з месца аварыі з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. На знятых відавочцамі кадрах бачная вялікая колькасць машын паліцэйскіх, пажарных і хуткай дапамогі на адной са сталічных вуліц.
Аварыя, як мяркуецца, адбылася 15 верасня апоўначы.
14 верасня Зяленскі наведваў украінскіх байцоў у вызваленым ад расійскіх войск Ізюме Харкаўскай вобласці.