Як ваенныя дзеянні будуць трываць большы тэрмін, то край пакінуць яшчэ больш людзей.
Дырэктар Інстытуту дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Эла Лібанава мяркуе: калі вайна скончыцца да канца году, то Ўкраіна згубіць да 600 тысяч насельніцтва.
«Гэта шмат, але не катастрофа», – даводзіць яна.
«Калі вайна, гарачая яе фаза, будзе працягвацца, скажам, 2 гады, то гэта могуць быць да 5 мільёнаў», – падае словы акадэміка інфармацыйнае агенцтва «УНІАН».
На думку эксперта, калі згубяць моц абмежаванні на выезд за мяжу мужчын ад 18 да 60 гадоў, то ўзʼяднанне сем’яў адбудзецца не ва Ўкраіне.
На яе погляд, пытанні ўнутранай міграцыі не менш складаныя, бо людзі выязджалі з мясцін, якія знаходзіліся ў зоне ваенных дзеянняў і ім давядзецца вярнуцца туды ж. Расія, як агрэсіўны сусед, нікуды не падзенецца, таму ўкраінцы прыедуць зноў у небяспечную зону.
«Таму, я не ўпэўненая, што мы зможам аднавіць даваеннае размяшчэнне насельніцтва і бізнесу», – рэзюмуе Эла Лібанава.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войск ва Ўкраіну яе пакінулі да 7 мільёнаў чалавек. Многія гарады і паселішчы разбураныя. Страты ацэньваюцца ў мільярды долараў.
фота: unian.net