Жыхары Ашкелона над Новы год пераўтварыліся ў “марскіх піратаў” і разбіралі бясплатны тавар, які шторм выкінуў на бераг.
Увесь Ізраіль смяецца з таго, што халява аб’яднала ўсіх жыхароў у незалежнасці ад вераспавядання і нацыянальнасці. На пляжы было не прапхнуцца. Яўрэі і арабы, іўдзеі, хрысціяне, друзы і мусульмане а таксама свецкія радасна карысталіся магчымасцю атрымаць падарункі.
Кантэйнеры з таварамі былі змыты з палубы замежнага карабля дзень таму. Усяго знесла штормам дзевяць кантэйнераў, з якіх шэсць былі вынесены на бераг, дзе іх і “расцягалі” жыхары Ашкелона.
Часткова, тавар быў выкінуты на пляж прыбоем, але некаторы тавар трэба было здабываць непасрэдна з кантэйнераў. Народ хутка з’арыентаваўся, дзверы адчынілі дыскамі і пазабіралі ўсё, што можна было выцягнуць.
Даведаўшыся пра тое, што адбываецца, многія ізраільцяне з усіх сегментаў грамадства прыбылі на пляжы Ашкелона на квадрацыклах, аўтамабілях, джыпах і грузавіках. Заторы ўзніклі на пад’ездах да бераг. Усю ноч людзі збіралі тавары, выкінутыя на бераг – некаторыя нават уваходзилі ў халоднае мора, каб злавіць здабычу.
У сераду ўвечары трафік яшчэ адчуваўся на ўваходах на пляжы, як рэлігійныя, так і свецкія грамадзяне дзейнічалі разам і сумесна – нечаканая “халява” аб’яднала ўсіх. Сотні людзей удзельнічалі ў разборы падарункаў, а паліцыя, як заўсёды, максімум, што рабіла, гэта штрафавала вадзіцеляў аўтамабіляў за кіраванне аўтамабілем на пляжы (там гэта забаронена).
Сярод тавараў былі цацкі, прадметы для немаўлятаў, мыйныя сродкі, ювелірныя вырабы, пасцельныя прыналежнасці, стравы і многае іншае. Хтосьці нават загрузіў у грузавікі халадзільнікі і халадзільны сталы. Берагавая ахова не дазволіла разрабаваць толькі невялікі кантэйнер, у якім была маёмасць на соні мільёнаў (сотавыя тэлефоны і лептопы).
Мора прынесла велізарную колькасць пластыкавых прадуктаў – бутэлек, цацак а таксама аднаразовага посуду. Пляжы ў Ашкелоне літаральна завалены пластыкавым смеццем.
Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя занятае ацэнкай шкоды і высвятленнем, каму належыць карабель, з якога ўпалі кантэйнеры. Яно аказвае дапамогу мясцовым уладам у чыстцы пляжу і мае намер садзейнічаць у расследаванні надзвычайнай сітуацыі і падачы позвы супраць замежнай кампаніі.
Вось так мора на Новы год падарыла ізраільцянам мноства падарункаў і экалагічную праблему.