На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным камфортнае воблачнае надвор’е з цёплымі дажджамі і тэмпературай да +19.
На працягу трэцяй дэкады красавіка будзе цёпла: удзень да +12 +19°С, уноч да +2 +10°С. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце яшчэ на 17 хвілін і дасягне амаль 15 гадзін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 5:31, зойдзе а 20:25.
Сінаптычны прагноз на панядзелак, 24 красавіка.
У ноч з нядзелі на панядзелак да +10°С, раніцай і ўвечары да +14°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +19°С, месцамі да +21°С. На працягу сутак будзе воблачна, без ападкаў. Вятры паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія, хуткасцю да 3-5 м/с. Геамагнітнае поле неустойлівае. Месяц расце.
У аўторак, 25 красавіка, на Радуніцу.
Надвор’е абяцае быць воблачным, месцамі днём з дажджамі. Будуць панаваць паўднёва-ўсходнія вятры хуткасцю 4-6 м/с. Уноч да +7°С, раніцай каля +13°С, днём тэмпература падрасце да 19°С, а месцамі і да +21°С. К вечару слупок тэрмометра усталюецца на рысцы не ніжэй за +14С. Геамагнітнае поле неўстойлівае. Месяц расце.
У сярэдзіне рабочага тыдня, 26 красавіка.
Прагназуецца воблачнае надвор’е з магчымымі дажджамі. Начныя і ранішнія тэмпературы да +7 +10°С, удзень да 12°С, увечары да +8°С. На працягу сутак прагназуецца змена напрамкаў вятроў: паўднёвых на паўднёва-заходнія і на паўночна-заходнія, хуткасць вятроў да 2-4 м/с. .
Чацвер, 27 красавіка.
Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е. Вецер паўночнага напрамку хуткасцю да 1-3 м/с. Ноччу і ўранні да +5°С, у абед і на працягу другой паловы дня тэмпература паветра складзе каля +13°С. Месяц расце.
28 красавіка, пятніца.
У апошні дзень працоўнага тыдня, 28 красавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным воблачнае і пераважна без ападкаў надвор’е з панаваннем паўночна-заходніх вятроў хуткасцю 3-4 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны +2 +4°С, удзень і ўвечары да +14°С. Месяц расце.
Фота: mogilev.media