Помнік Аляксандру Гаўрылавічу Бако знаходзіцца на Петрапаўлаўскіх могілках. Гэтыя могілкі размяшчаюцца на скрыжаванні вуліцы Гагарына і бульвара Непакораных. Яны адносіліся да Петрапаўлаўскай царквы, што стаяла прыблізна на месцы сучаснай гасцініцы “Турыст”.
Помнік быў зрынуты з пастамента, верагодна, вандаламі ў 1990-х ці 2000-х гадах, а акрамя гэтага і магіла Бако і суседняе скляпенне зведалі апаганьванне з боку скарбашукальнікаў – на месцах пахаванняў дагэтуль зеўраюць вырытыя ямы.
Каманда актывістаў “Віра!” здзейсніла чарговую талаку па падняццю помніка. Магілёў.media паведамляла раней пра працы энтузіястаў на Лютэранскіх могілках па аднаўленні помніка Доўшпрунг-Целіцы і пліты з узгадкай пра загадкавага “чалавека, пахаванага чатыры разы”.
Імя Аляксандра Гаўрылавіча Бако з горада Магілёва ўзгадваецца ў дакументах у сувязі з яго ўдзелам ва Ўсерасійскай выставе 1882 года. Там магілёўскі прамысловец прадстаўляў скураныя вырабы – “белую юфць”.
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…
В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…
Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…
Тайна качества знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы не соблюдать традиции райпо, а…
Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…