Балтыйскае мора найбліжэйшае да не марской Беларусі. Яно, як ніякае іншае, аказвае велічэзны ўплыў на клімат нашай краіны. Адпачынак на Балтыцы – больш спрыяльны для арганізму беларуса. Акліматызацыя на Балтыйскім моры пераносіцца ім лягчэй, чым у іншых далёкіх краях. Беларуская цывілізацыя фармавалася пад уплывам скандынаўскіх краінаў. Згадайма летапісных Рагвалода І Рагнеду ды шлях з Варагаў у Грэкі.
Стан Балтыйскага мора рэзка пагоршыўся за апошняе стагоддзе. Яно застаецца адным з самых загружаных і найбольш забруджаных мораў. Яно сутыкаецца з наступствамі змены клімату, ціскам турызму і спусташэннем рыбных рэсурсаў, піша выданне Delfi, спасылаючыся на знаўцаў навакольнага асяроддзя.
Эксперты адзначаюць, што Балтыйскае мора асаблівае. Біялогія і геаграфічныя ўмовы адрозніваюць яго ад іншых мораў. Яно падобнае на вялікае возера, злучанае з Паўночным морам невялікай пратокай. Яе велічыня робіць вадаабмен вельмі марудным. Воды абнаўляюцца цягам 30-50 гадоў.
Галоўнымі прычынамі пагаршэння стану Балтыйскага мора з’яўляюцца сельскагаспадарчая практыка, рыбалоўства, суднаходства і прамысловае развіццё ў цэлым.
Даследчыкі навакольнага асяроддзя адзначаюць, што Балтыйскае мора зарастае. Хутка размнажаецца зялёнае багавінне. Гэта адбываецца ў выніку трапляння ў мора не ачышчаных сцёкавых вод, а таксама азоту і фосфару з угнаенняў ад сельскай гаспадаркай.
На якасць мора ўплывае суднаходства, якое значна ўзрасло ў абʼёмах у 2000-х гадах.
Стан вады пагаршаецца і пад уздзеяннем мыйных сродкаў, якімі карыстаюцца жыхары. Такая вадкасць пападае ў сцёкавыя воды і негатыўна ўплываюць на асяроддзе.
Пагаршэнне стану Балтыкі ўплывае на папуляцыю траскі і еўрапейскага вугра.
Калі колькасць трэскі скарачаецца, то няма каму есці дробную рыбу. У сваю чаргу, дробная рыба зʼядае шмат зоапланктону – жыўнасць, якая сілкуецца разрослым багавіннем.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…