Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках – высветлілі ў Міністэрстве па антыманапольным рэгуляванні і гандлі.
УКБ Магілёўскай вобласці праводзілі закупку з адной крыніцы ў тых выпадках, калі паводле заканадаўства неабходна было абвяшчаць біржавыя таргі. Таксама антыманапалісты выявілі ў дзейнасці прадпрыемства выпадкі, калі яно не адхіляла ўдзельнікаў таргоў, хоць да гэтага былі ўсе падставы з-за недахопаў у афармленні дакументацыі. Рашэнні пра выбар пераможцы па выніках канкурэнтных прапаноў, такім чынам, нярэдка прымаліся неправамерна. Упраўленне капітальнага будаўніцтва атрымала за гэтыя і іншыя падобныя парушэнні ўтраф у 100 базавых велічынь ад МАРГ.
Трэба адзначыць, што УКБ Магілёўскай вобласці – гэта найбуйнейшы забудоўшчык у рэгіёне. Менавіта гэтае прадпрыемства займалася ўзвядзеннем кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы (на фота), спартыўнага комплекса Н2О на Фаціна ў Магілёве, будавала дарогу-дублёр, рэалізоўвала таксама шматлікія іншыя значныя для рэгіёна праекты.
Фота: moukc.by
Руководить Быховским филиалом молокоперерабатывающего предприятия “Бабушкина крынка” назначили Валерия Хурсана. Mogilev.media отыскали интересную информацию об…
З наступленнем зімы памякчэлі сэрцы ў адміністрацыі бабруйскага прадпрыемства трактарных дэталяў. Іх падведамасны, так званы…
Могилевский опыт мехотрядов будут передавать витеблянам и гомельчанам. Минск, Брест и Гродно в нем не…
Аляксандр Кухараў абвінавачваецца ў хабары ў асабліва буйным памеры, яму пагражае ад 5 да 15…
Прычым масава гібее, верагодна, маладняк. А вось афрыканская чума свіней, як выглядае, абыходзіць наш рэгіён…
Расширить кругозор сидельцев решили в могилевской исправительной колонии №15, сообщает телеграмм-канал MAYDAY.TEAM. Туда пригласили сотрудников…