Кампанія з маладога мужчыны і двух дзяўчат пачала сваю гулянку раніцай у верасні 2022 года. Калі закончыўся алкаголь, 30-гадовы мужчына замовіў псіхатропаў, за якімі прыйшлося ехаць з Кіраўска ў Бабруйск. Забраўшы там закладку, кампанія частку наркотыка ўжыла яшчэ па дарозе назад, а потым працягнула вяселле. Бліжэй да вечара яны вырашылі зноў паехаць у Бабруйск у начны клуб. Для падвоза выклікалі свайго знаёмага кіроўцу таксі.
Па дарозе ў Бабруйск кампанія замовіла яшчэ адну закладку, а ўжо на месцы вырашыла вярнуцца назад у Кіраўск. Там яны пайшлі ў госці да сваёй 23-гадовай сяброўкі – прычым да гулянкі далучыўся і іх таксіст. У гасцях кіроўца частаваў кампанію сваёй марыхуанай.
Падчас далейшай пасядзелкі усіх пяцярых – мужчыну 30 гадоў, двух яго сябровак 19-ці і 29-ці гадоў, а таксама гаспадыню кватэры і таксіста накрыла міліцыя. Усю кампанію абвінавацілі ў абароце наркатычных рэчываў. Па артыкуле “Незаконнае абарачэнне асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейснены групай асоб” 30-гадовага мужчыну і яго сябровак 19-ці і 29 гадоў асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.
23-гадовы таксіст атрымаў тры з паловай гады турмы з фармулёўкай “Незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка і незаконны збыт наркатычных сродкаў”. 23-гадовую дзяўчыну, што прыняла кампанію ў сябе дома вызначылі ўласніцай прытона і асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў вязніцу – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.
Фота ілюстрацыйнае
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…