Мінулы тыдзень шакаваў жыхароў Магілёўшчыны бязлітаснымі ўмовамі надвор’я. Пасля хістання тэмператур каля нуля, пасля моцных снегападаў сотні населеных пунктаў днямі заставаліся без электрычнасці.
Амаль 50 цягнікоў не патрапілі своечасова ў пункт прызначэння.
Адначасова, ускоснымі ахвярамі стыхіі можна лічыць трох маладых дзяўчат, што загінулі ў жудаснай аварыі пад Чавусамі.
Тыдзень працягваў дэпрэсіўны тэмп фэйспалмамі ад мясцовага прызначанага чынавенства.
То былы навуковец пагразіў святарам забараніць працаваць у школах без асабістай праверкі.
То крычаўскія маляры замалявалі мурал пра існаванне нашай дзяржавы.
Фінальным трэшам тыдня можна лічыць ініцыятыву мінадукацыі звесці школьную адукацыю да БРСМ і мэтавага размеркавання.
Яшчэ на гэтым тыдні заўважылі гарбуз-прызёр, які павінен быў быць кабачком.
Дзіўную ініцыятыву магілёўскага аўтапарка запусціць тэставы аўтобус у дачны кааператыў зімой.
Кантэйнер для кала коштам у паездку на таксі.
Чарговых абасраных кароў, якія здзіўляюць хіба толькі тых, хто не чытае нашу эканамічную аналітыку.
Адна з горшых навін тыдня – дасягнем дна, каб пачаць рух наверх – вада з Палыкавіцкай крыніцы небяспечная для здароўя.
Ну, і пачынаем дзякаваць за добрыя навіны. Беларускае саломапляценне – а яно цудоўнае на Магілёўшчыне – прызнана сусветным духоўным скарбам.
Маці трож дзетак з Асіповіч стала беларускай “Міс Чароўнасць”.
У Касцюковіцкім раёне бруіць жыццё гусіным святам.
А ў Кіраўску пачынаецца бітва смажанкі з пляцёнкай.
Заставайцеся з намі і заўсёды будзеце ў актуальных і самых важных навінах Магілёўшчыны.
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…