Такія намеры агучаныя кампаніяй-уладальніцай сеткі рэстаранаў.
Пра тое паведамляе агенцтва Reuters. Паводле выдання Yum! Brands, амерыканская кампанія, якая працуе ў сферы грамадскага харчавання, абмяркоўвае продаж з мясцовым бізнесоўцам. Па завяршэнні ўгоды KFC сыдзе з расійскага рынку.
KFC – міжнародная сетка рэстаранаў грамадскага харчавання, якая спецыялізуецца на стравах з кураціны. Штаб-кватэры месціцца ў Луісвілле, штат Кентукі. На расійскім рынку працуе з 2005 году.
У сакавіку 2022 году Yum! Brands прыпыніў працу 70 мясцовых рэстаранаў KFC. Такое рашэнне было аргументавана жаданнем уладальніка перанакіраваць увесь прыбытак ад аперацыяў у Расіі на гуманітарныя мэты.
На той момант у Расіі сетка рэстаранаў налічвала больш за 1,1 тысячу ядальняў, у тым ліку 70 уласных.
У сакавіку стала вядома аб закрыцьці ўсіх 850 мясцовых рэстаранаў McDonald’s – канкурэнта KFC.
фота: liga.net
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з Велікодным віншаваннем у сваім Тэлеграм-канале. (больш…)
“…Известный древнегреческий мудрец Платон, несмотря на свое величие как философа, всего лишь смог вывести формулу…
У філіяле Беларускага цэментнага завода “Цемагра” перарэзалі чырвоную стужачку на ўрачыстым адкрыцці выгульнай пляцоўкі для…
Mogilev.media сабралі пакуль што самы поўны спіс палітычных зваротаў у КДБ, злітых “Кіберпартызанамі”, у якіх…
Мальчик пережил реанимацию и заново научился ходить. ЧП в детском садике Быхова произошло, когда ребенок…
Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць дзевяці жыхароў абласнога цэнтра. За…