Апроч кіраўніка, 36-гадовага жыхара Магілёўшчыны, у групу ўваходзілі ягоныя сваякі і знаёмыя ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў. Яны неаднаразова складалі дамовы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў, пасля чаго ў розных месцах знаходжання (у кватэры, на дачы) наўмысна прычынялі сабе траўмы пальцаў рук і ног, папярэдне ўводзячы ін’екцыі абязбольвальнага.
Затым махляры звярталіся ва ўстановы аховы здароўя для фіксацыі траўмаў, атрымлівалі медыцынскія дакументы, а па іх – страхавыя выплаты нібыта за побытавыя траўмы. Грошы трацілі на будаўніцтва і куплю жылля, транспарту, а таксама давалі знаёмым у крэдыт пад працэнты.
Усяго за два гады аферысты атрымалі больш за 550 тысяч рублёў. Цяпер яны затрыманыя. Пры вобшуках па месцах іх жыхарства знойдзены і канфіскаваны прылады ўчынення злачынстваў – малаткі і шпрыцы з ін’екцыямі абязбольвальнага.
Фота: УУС, скрыншот
З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…
Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…
5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…
Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…
Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…