На цэнтральнай магілёўскай вуліцы ёсць тры легендарных лужыны. Дакладней, гэта тры кропкі, дзе горш за ўсё працуюць калодзежы ліўневай каналізацыі, калі яны там наогул ёсць. Самая вялікая – пад чыгуначным мастом каля вакзала. Рамонт Першамайскай, які праводзіцца гэтымі днямі ў Магілёве, да гэтай кропкі не дойдзе, таму пакінем яе ў спакоі. Другое месца, што ператвараецца ў мора разліванае падчас любой залевы – скрыжаванне каля Мінскага рынку. Тут каналізацыйныя калодзежы прадугледжаныя, таму застаецца спадзявацца на іх своечасовае абслугоўванне. А ёсць яшчэ адна, трэцяя кропка, сітуацыя з якой – наглядны прыклад дбайнасці дарожных спецыялістаў падчас кожнага вялікага рамонту Першамайскай.
У сваім блогу на гэтую лужыну звярнуў увагу магілёўскі актывіст Дзяніс Васількоў. Ён узгадаў, што яшчэ два гады таму пачаў змагацца за вырашэнне праблемы каля скрыжавання вуліц Першамайскай і Мігая. Што ні дождж – тут вырастае агромністая лужына, якая доўга не сыходзіць, а мінакоў рэгулярна абдаюць брудам машыны, што праяжджаюць міма.
Скарга, адпраўленая Дзянісам Васільковым на партал “115.by” прывяла да парадаксальнага адказу з магілёўскага дарожна-маставога прадпрыемства – “калодзежы ліўневай каналізацыі прачышчаныя”. Парадаксальнага, таму што ніякіх ліўневых калодзежаў на гэтым участку Першамайскай няма.
Наступная перапіска блогера з гарвыканкамам перайшла ў рэжым элегантнага адфутбольвання прасіцеля. Дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства адказаў блогеру, што ДМП прачышчае толькі тыя калодзежы, што ўжо існуюць. Рабіць новыя можна толькі пры наяўнасці праектна=сметнай дакументацыі і фінансавання, а ўсяго гэтага ў 2020 годзе не аказалася. Дырэктар дазволіў сабе намёк на мслабую надзею, што ў 2021 могуць падумаць над дадзенай праблемай і паспрабаваць яе вырашыць.
Што атрымалася ў магілёўскіх дарожнікаў насамрэч – хутка пераканаемся. Новае дарожнае пакрыццё будзе вітаць гараджан ужо да канца гэтага месяца, а разам з ім, верагодна, і лужыны.
У каментарыі пад допісам Дзяніса Васількова ў Facebook іншы магілёвец даў апісанне свайго дыялога з работнікамі дарожна-маставога прадпрыемства:
“Толькі што знаёмага там сустрэў. Рамонтніка. Папрасіў яго не аднаўляць басейн.
— Как получітся.
Пачуў у адказ.”
Фота: vasilkou.com
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…