Навіны

Памёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву

Сканаў актор пасля працяглай хваробы на 86-ым годзе жыцця.

Рэгімантас Адамайціс сыграў зняволенага партызана ў стужцы «Усходні калідор», знятай на «Беларусьфільме» у 1966 годзе.

«Калі напраўду, то тую ролю занесці ў актыў не змагу. Усё ж такі не мой тыпаж, напэўна», – прызнаўся ён у адным з інтэрв’ю.

Прэм’ера фільму адбылася ў 1968 годзе і неўзабаве яго знялі з пракату.

Рэжысёр Валянцін Вінаградаў згадваў, што карціна партыйнаму кіраўніцтву не спадабалася, бо ў ёй, акрамя іншага, гаварылася пра габрэяў. 

Сцэна іх утаплення ў рацэ стала эмацыйнай кульмінацыяй фільму. Гучала малітва на іўрыце і маналог на ідышу, што было нечуваным прэцэдэнтам для савецкага кіно 1960 году.

Рэгімантас Адамайціс нарадзіўся ў Шаўлі, потым жыў у Пасвалісе, скончыў Фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэту, пазней, у 1959–1962 гадах, вучыўся ў Віленскай кансерваторыі, цяперашняй Літоўскай акадэміі музыкі і тэатру, на Кафедры акторскага майстэрства.

Ён быў акторам тэатру і кіно Літвы. У 2014 годзе атрымаў Літоўскую нацыянальную прэмію ў сферы культуры і мастацтва.

Старшыня Саюзу тэатральных дзеячаў Рамуціс Рымейкіс кажа, што Рэгімантас Адамайціс быў  таленавітым, сумленным чалавекам. Светачам і пуцяводнай зоркай у тэатры.

Адамайціс, па словах Рамуціса Рымейкіса, пакутаваў на анкалагічнае захворванне ад якога і памёр.

фота: © DELFI / Josvydas Elinskas

 

Апошнія навіны

Магілёўцы калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Злачынная група налічвае дзевяць чалавек – МУС

Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць дзевяці жыхароў абласнога цэнтра. За…

2 мая, 2024

Евангелие от Лукашенко – послание к полякам, послание к американцам

На сайте Могилевского облисполкома речи узурпатора в Костюковичах систематизировали и разделили на главы по смыслу,…

2 мая, 2024

Министру сельского хозяйства пришлось подобострастно рыть руками землю в Костюковичах

Лукашенко очень своеобразно проверил, помнит ли Леонид Бартош глубину посева зерна. Во время «полевых пустозвонов»…

2 мая, 2024

“Психопат понимает только силу” – сярод даносчыц КДБ аказалася дзіцячы псіхолаг з Магілёва

Mogilev.media выявілі яшчэ аднаго адносна вядомага ў горадзе чалавека, які пісаў даносы на электронную пошту…

1 мая, 2024

Жыхар Бабруйска набыў сабе бранявік-амфібію, каб катацца з сям’ёй на прыроду

Аляксей Катарскі з Бабруйска – ці не адзіны ў Беларусі прыватны ўласнік браніраванага пазадарожніка. Але…

1 мая, 2024

Среди доносчиков КГБ оказался Могилевский экоактивист и фотограф Михаил Копычко

Требовал возбуждать уголовные дела против оппозиции, вдохновлялся полуоккультными теориями. Все новые факты о могилевчанах-стукачах обнаруживаются…

1 мая, 2024