У Свеце

Як выглядаў старажытны Геракл дазваляе меркаваць адкапаная статуя героя

Статую старажытнага Геракла, які не раз услаўляўся беларускімі летапісцамі і літаратарамі, адкапалі на свет Божы грэцкія археолагі. У чалавецтва зноў з’явілася надзея на дапамогу, бо абаронцу слабых людзей знайшлі на поўначы Грэцыі.

Рымская статуя героя грэцкай міфалогіі Геракла (у рымскіх міфах Геркулеса) была знойдзена ў паўночнай Грэцыі ў старажытным горадзе Філіпы, які размяшчаўся на поўнач ад сучаснага горада Кава. Горад быў часткай Візантыйскай імперыі, але, верагодна, быў закінуты пасля асманскай заваёвы. Антычны герой быў знойдзены падчас раскопак, праведзеных даследчыкамі з Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.

Паводле паведамлення, апублікаванага ў Heritage Daily статуя ўпрыгожвала будынак позневізантыйскага перыяду ў 8 ці 9 стагоддзі нашай эры. Але датуецца яна другім стагоддзем нашай эры, гэта значыць ёй без малага 2 000 гадоў. Справа ў тым, што рымскія статуі часта выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання будынкаў і ў візантыйскі час. 


Геракл, сын Зеўса, часцей за ўсё вядомы пад сваім рымскім імем Геркулес, сын Юпітэра. У міфалогіі ён быў вядомы сваёй вялізарнай фізічнай сілай і лічыўся абаронцам слабых. Грэкі пачыталі Геракла і як бога, і як героя, а нашчадкамі Геракла лічыліся цары Спарты, Македоніі, эліністычнага Егіпта, прадстаўнікі шматлікіх арыстакратычных сямействаў антычнага свету. У рамках заходняй культуры Геракл стаў найвялікшым міфалагічным героем, увасабленнем фізічнай сілы і самавалодання, сімвалам палітычнага панавання, перамогі цывілізацыі над варварствам.


Беларускія летапісцы і пісьменнікі таксама настолькі часта згадвалі Геракла і ягоныя подзвігі, што згадаць усіх літаратараў проста немагчыма. Менавіта з Гераклам звязваліся надзеі на свабоду, абарону ад уладу маючых, справядлівасць для простага люду. 

І вось цяпер міфалагічнага героя, які нягледзячы на тысячагоддзе ляжання ў сырой зямлі, захаваў выдатную фізічную форму,, адкапалі. Археолагі не толькі паказалі нам, як насамрэч уяўлялі Геракла ў старажытнасці, але і адкапалі нам надзею на лепшую будучыню. “Уваскрэслы” Геракл зноў зможа абараняць людзей ад цёмных сіл і свавольства цароў. 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024