Навіны Магілёва

Хутка ў гандлі з’явіцца казінае малако

На паліцах магілёўскіх крамаў праз 2-3 месяцы з’явіцца пажыўнае і гіпаалергеннае малако з казінай фермы з-пад Магілёва, распавядаюць РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”

Пад Магілёвам рэалізуецца першы ў Беларусі праект у племянным казаводстве – пісалі Магілёў.media. Дзяржаўная казіная ферма створана на базе Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства ў вёсцы Чаромушкі ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Аграрны бізнес” на 2021-2025 гады.

Яшчэ па стану на верасень былі закуплены 150 жывёл альпійскай і зааненскай парод, падрыхтаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, домікі для маладніка, даільная зала на 24 месцы. 

Ферма будзе даваць не толькі племянную жывёлу і насенны матэрыял высокай генетычнай каштоўнасці, але і высокаякаснае малако. 

Казінае малако па карысці пераўзыходзіць каровіна і з’яўляецца крыніцай комплексу незаменных біялагічна актыўных рэчываў, якія выдатна ўплываюць на імунітэт і агульны стан здароўя чалавека, павялічваюць пажыўнасць штодзённага рацыёну.  Але на сёння казінае малако – дэфіцытны тавар.

Пажыўнае і гіпаалергеннае малако будзе перапрацоўвацца на Шклоўскім масларобным заводзе і расфасоўвацца ў ПЭТ-бутэлькі па 0,9 літры.

Апошнія навіны

Бабруйскі пенсіянер патануў у гаражнай яме

Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…

15 мая, 2024

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024