Хаця гаспадары садзілі кабачкі.
Рэкордны гарбуз-фотамадэль вагой 15 кілаграмаў вырас на градцы Ўладзіміра і Валянціны Жлобіч з вёскі Завалочыцы Глускага раёна. Яго фота стала адным з пераможцаў на рэспубліканскім фотаконкурсе беларускіх садоўнікаў-агароднікаў.
Валянціна Жлобіч – педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Глуска і бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі, яе муж Уладзімір працуе ў “Белтэлекаме”. Яны любяць агароднічаць, эксперыментуюць, высаджваюць на градках і ў цяпліцы розныя гатункі гародніны, вінаград, трымаюць трусоў. Адзін з іх любімых відаў гародніны – кабачкі.
Сужанцы, як піша газета “Радзіма”, сёлета пасадзілі звычайныя кабачкі з насення, якое набылі на рынку. Калі замест кабачкоў вырас гарбуз, то Ўладзімір і Валянціна здзівіліся але працягвалі даглядаць пасынка. У выніку выраслі ўразлівых памераў гарбузы. Самы вялізны дасягнуў без малага 15 кілаграмаў. З ім наладзілі фотасесію, а потым аддалі суседзям на корм жывёле, бо там гаспадарка пабольш.
Калі Валянціна даведалася пра фотаконкурс “Мой багаты ўраджай”, які штогод праводзіць газета “Беларускі час”, то вырашыла падзяліцца гэтым здымкам. Пераможцу конкурсу выбіралі шляхам галасавання на сайце. Фота Валянціны Жлобіч увайшло ў дзясятку самых арыгінальных, і было адзначана падарункам – часопісам “Фазэнда круглы год без клопатаў”.
Фота В. Жлобіч
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…