Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 18 мая

18 мая  –  Міжнародны дзень музеяў. Ноч музеяў. У гэты дзень музеі ва ўсім свеце адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, цалкам бясплатна і з радасцю паказваючы свае выставачныя залы, новыя экспанаты, расказваюць, адукоўваюць. Да свята прымеркаваны адкрыцці новых выставак, фестываляў, у музеях арганізуюцца тэматычныя лекцыі, экскурсіі, навуковыя чытанні, спецыяльныя заняткі з дзецьмі, праходзяць музейна-тэатральныя паказы.

Міжнародны дзень музеяў святкуецца з 1977 г. Акрамя гэтага, праводзіцца і  Ноч музеяў па ініцыятыве французскіх музейшчыкаў.

18 мая – Дзень памяці ахвяр дэпартацыі народаў Крыма.

18 мая – Сусветны дзень скандынаўскай хады.

18 мая – Сусветны дзень вакцыны супраць СНІДу.

 18 мая 1792 года войскі Расіі ўварваліся на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з мэтаю скасавання Канстытуцыі 3 мая.

18 мая 1868 года нарадзіўся Мікалай ІІ (1868-1918), расійскі імпэратар, палкоўнік, адмірала брытанскага флота і фэльдмаршал брытанскай арміі, сьвяты ў РПЦ. У 1915-1917 гг. жыў у Магілёве пры Стаўцы.

18 мая 1888 года нарадзілася беларуска Ганна Барысевіч (1888-2007), адна з сусветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень. Праз спазненне не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у свеце.

18 мая 1906 года ў Пецярбургу заснавана беларуская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” (1906-1914), якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў.

18 мая 1910 года памерла Эліза Ажэшка (1841-1910), пісьменніца, грамадзкая дзеячка, педагог.

18 мая 1912 года ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.

18 мая 1918 года ў Магілёўскай газеце “Праца” надрукаваны матэрыялы па абмеркаванню ў гарадской думе пытання аб падпарадкаванню Радзе БНР.

18 мая 1920 года нарадзіўся рымскі папа Ян Павал II (Караль Вайтыла, 1920-2005), першы пантыфік-славянін і першы папа, які не паходзіў з Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў. Святы. Меў вялікую цікавасць да Беларусі, стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. У Магілёве на тэрыторыі касцёла Небаўзяцця Панны Марыі і Св. Станіслава адкрыты помнік.

18 мая 1924 года ў Вільні пачала выдавацца газета “Сын беларуса”, 3 разы на тыдзень. Зачынена польскімі ўладамі 19 верасня 1924 г.

18 мая 1940 года нарадзіўся Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык літаратуры, перакладнчык, доктар гуманітарных навук, прафэсар, грамадзкі дзеяч Польшчы, прэзідэнт Беларускага Літаратурнага Таварыства «Белавежа»

18 мая 1942 года ў акупіраваным Мінску выйшаў 1-ы нумар падпольнай газеты “Звязда”. Выдавалася да верасня 1942 г.

18 мая 1944 года па загаду Сталіна савецкія карнікі распачалі дэпартацыю крымскіх татараў (18-20 мая) у раёны Сярэдняй Азіі, Прыўралля і Верхняга Паволжа. Усяго было выселена 194 тысячы чалавек. Толькі ў 1967 г. прыняты ўказ аб рэабілітацыі крымскіх татараў. Указ быў апублікаваны толькі ва Узбекістане. Права на вяртанне на Радзіму тады крымскім татарам дадзена не было.

18 мая 1972 года нарадзіўся Аляксандр Кулінковіч (1972-2018), беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.

18 мая 1977 года памёр Андрэй Блажэвіч (1895-1977), беларускі актор, вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру.  Бываў на гастролях у Магілёве. У 1937 рэпрэсаваны.

18 мая 1982 года  адкрыўся XIX з’езд УЛКСМ (усяго 22 з’езды). Перад дэлегатамі і гасцямі з’езда выступіў Л. Брэжнеў. У Справаздачным дакладзе першы сакратар ЦК Барыс Пастухоў згадаў імя Брэжнева 38 разоў.

18 мая 1995 года памёр ураджэнец в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна Іван Балыка (1937-1995), генерал-маёр.

 

Апошнія навіны

Платон лишь вывел формулу идеального государства, а Лукашенко воплотил – пишут быховские газетчики

“…Известный древнегреческий мудрец Платон, несмотря на свое величие как философа, всего лишь смог вывести формулу…

4 мая, 2024

Цэментны завод у Касцюковічах пабудаваў пляцоўку для быкоў – працавалі нават у воблачнае надвор’е

У філіяле Беларускага цэментнага завода “Цемагра” перарэзалі чырвоную стужачку на ўрачыстым адкрыцці выгульнай пляцоўкі для…

4 мая, 2024

Магілёўскія даносчыкі – вось яны. Публікуем тэксты палітычных зваротаў у КДБ

Mogilev.media сабралі пакуль што самы поўны спіс палітычных зваротаў у КДБ, злітых “Кіберпартызанамі”, у якіх…

3 мая, 2024

Ребенок сломал ногу в быховском детском саду из-за дырки в линолеуме

Мальчик пережил реанимацию и заново научился ходить. ЧП в детском садике Быхова произошло, когда ребенок…

3 мая, 2024

Магілёўцы калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Злачынная група налічвае дзевяць чалавек – МУС

Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць дзевяці жыхароў абласнога цэнтра. За…

2 мая, 2024

Евангелие от Лукашенко – послание к полякам, послание к американцам

На сайте Могилевского облисполкома речи узурпатора в Костюковичах систематизировали и разделили на главы по смыслу,…

2 мая, 2024