Група гімназістаў наведала акцыянернае таварыства «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод». Іх суправаджалі спецыялісты сектару занятасці насельніцтва.
Яго кіраўніца расказала мясцовай раёнцы «Родная ніва», што гімназісты пабачылі ўчасткі гатавання і разліву алкагольных напіткаў, а таксама гатавання лікёра-гарэлачнай прадукцыі. Паказалі падлеткам мясцовую вытворчую лабараторыю, вытворчасць дэзынфікацыйных сродкаў ды ўчастак гатовай прадукцыі.
Падчас экскурсіі азнаёмілі навучэнцаў з завадской гісторыяй і славутымі будынкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства.
З публікацыі газеты Клімавіцкага райвыканкаму вынікае, што завод мае патрэбу ў спецыялістах розных профіляў і разлічвае, што пабачыўшы вытворчасць гімназісты захочуць працаваць на заводзе.
Клімавічы 15-тысячны горад у Магілёўскай вобласці паблізу беларуска-расійскай мяжы. Ад Магілёва да райцэнтру за 130 кіламетраў. Лікёра-гарэлачны завод – найбуйнейшае тутэйшае прадпрыемства. На ім працуе паўтысячы чалавек.
У 2018 годзе завод Эканамічны суд магілёўскай вобласці прызнаў не плацежаздольным. Па стане на кастрычнік 2018 году прадпрыемства мела 220 крэдытораў з сумай патрабаванняў у больш за 50 мільёнаў рублёў (23 мільёны даляраў). Была ўведзена працэдура санацыі да 2019 году. Антыкрызісныя захады, паводле афіцыйнай інфармацыі, далі плён. Прадпрыемства стала атрымліваць прыбытак. Сярэдні заробак два гады таму быў тут пад 700 рублёў (блізу 300 даляраў).
Каб трапіць на афіцыйны саць прадпрыемства трэба адказаць на пытанне, ці паўналетні наведнік. Калі не, то пабачыць змесціва пляцоўкі не ўдасца.
фота: rodniva.by
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…
У самым сэрцы гістарычнага Бабруйска знішчаюць будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната, які знаходзіцца на вуліцы Маскоўскай,…