У Магілёве традыцыйна асноўные ўрачыстасці да гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай праходзілі ў цэнтры гораду. На вуліцы Першамайскай мясцовая ўлада арганізавала, як і ў мінулыя гады, парад з тэатральнымі прадстаўленнямі.
У галаве калоны ехаў амапаўскі бранетранспанцёр. Удзельнікаў вайны везлі ў машынах. У адной па аднаму вэтэрану ў суправаджэньні навучэнцаў кадэцкай вучэльні.
Сабраныя з усіх школ вучні віталі шэсце, выстраіўшыся «жывым калідорам» уздоўж праезнай часткі. У руках дзятва трымала паветраныя шарыкі колераў афіцыйнага сцягу. Былі партрэты ветэранаў вайны.
Школьнікі выгуквалі завучаныя лозунгі. Адным з самым папулярным быў «Міру Мір». Адна з наведніц урачыстасці выгукнула «Не, вайне» і ёй давялося ўцякаць. Па словах жанчыны за ёй сталі назіраць дужыя хлопцы ў цывільным.
«Уражанне, што трапіла ў Савецкі Саюз, – пракаментавала ўбачанае яна. – Прычым, чым далей ад яго, тым больш савецкага ў ім. А за 500 кіламетраў вайна ва Украіне і там людзі гінуць. А тут з георгіеўскімі стужкамі, якія ў цывілізаваным свеце забароненыя, красуюцца гараджане. Сорамна за краіну».
На яе думку школьнікі, якіх прымусова сабралі на ўрачыстаць, наўрад ці разумеюць у чым яны ўдзельнічаюць.
У шэсці было нямала былых вайскоўцаў. У кожнага адстаўніка была георгіеўская стужка. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму і разьвязанай ёю вайны да Данбасе такі атрыбут быў непажаданы на сьвяткаваньні перамогі над нацызмам, хаця афіцыйна яго не забаранялі.
Каб парад быў мнагалюдным кожнае магілёўскае прадпрыемства гарвыканкам «папрасіў» вылучыць да 10 прадстаўнікоў. Адміністрацыя, каб знайсці іх, абяцала бонус, лішні выхадны.
Нямала людзей сабрала ў Пячэрскім лесапарку бясплатная «салдацкая каша». Ахвотнікам паласавацца ёю даводзілася выстойваць немалую чаргу. Часам яна расцягвалася да 200 метраў. Елі пярлоўку пад песні з рэпертуару беларускіх, расейскіх і савецкіх выканаўцаў.
Наведнікі імпрэзы адзначалі, што ў адрозненні ад урачыстасцяў у цэнтры гораду ім ніхто «не рэкамендаваў» прыходзіць сюды. Многія казалі, што для іх стала традыцыяй пабываць на 9 мая ў лесапарку і пабачыць, што ў ім робіцца.
Большасць наведнікаў была без «георгіеўскіх стужак», а арганізаваныя мілітарызаваныя фотазоны не сталі прыцягальнымі для грамады адпачываючых. Людзі карысталіся магчымасцю, каб зладзіць свае пікнікі на палянах.
У канцэрце на спеўнай паляне выступалі пераважна маладыя артысты, большасць з іх апранулі ў стылізаваную вайсковую форму савецкіх салдат часоў Другой сусветнай вайны.
Адзін з гледачоў пабачыўшы некалькі выступленняў шэптам заўважыў жонцы, што «дзяды нашы ваявалі за мір, а не за вайну».
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…