Навіны

Гэты дзень у гісторыі: 10 мая

10 мая 1706 года шведскае войска разам з Карлам XII увайшло ў Нясвіж.

10 мая 1831 года адбылася бітва пад Любартавым паміж войскамі паўстанцаў генерала В. Хржаноўскага і рускім корпусам генерала К. Крэйца.

10 мая 1864 года ў Магілёве расійскімі карнікамі расстраляны Міхал Аскерка (1836-1864), паўстанцкі камісар Менскай і Магілёўскай губерняў.

10 мая 1866 года на Беларусі нарадзіўся Леў Бакст (1866-1924), вядомы мастак, сцэнограф, майстар станкавага жывапісу і тэатральнай графікі.

10 траўня 1876 года памёр праваслаўны дзеяч Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны Арсеній (Масквін; 1795-1876).

10 мая (29 красавіка) 1883 года нарадзіўся Іван Фёдараў (Янка Маўр, 1883–1971), географ, педагог, перакладчык, “бацька” беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага, навукова-папулярнага жанраў, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, Заслужаны дзеяч культуры. Найбольш вядомыя творы: “У краіне райскай птушкі”, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”.

10 мая 1883 года ўказам Аляксандра III у Расіі ўведзены бела-сіне-чырвоны сцяг. Расійскі трыкалёр – сімвал Власаўскай арміі, агрэсіі супраць Грузіі, Украіны, канфліктаў, ваенных аперацый у Прыднястроўі, Сірыі і іншых кутках свету.

10 мая 1892 года адчынілася Менская конка. У Магілёве конна-чыгуначаная дарога з’явілася толькі ў 1911 г. і злучыла чыгуначны вакзал і Губернатарскую плошчу па Дняпроўскаму праспекту.

10 мая 1918 года магілёўская гарадская ўправа зацвердзіла эскізы бон для наступнага выпуску ў памеры 3 млн рублёў. Выпуск дазволены фінаддзелам 1-га польскага корпуса. Прынята рашэнне аб выпуску ў першую чаргу бон у 1 і 3 рублі, потым, пры неабходнасці ў 50 капеек, 5, 10 і 25 рублёў. Для друку бон выбрана магілёўская друкарня Падземскага.

10 мая 1931 года ў в. Новааляксандраўка Дрыбінскага раёна нарадзіўся  Сцяпан Гаўрусёў (1931-1988), беларускі паэт, перакладчык.

10 мая 1933 года ў Берліне і іншых гарадах Германіі нацысцкія студэнты ўчынілі дэманстрацыйнае спаленне кніг.

10 мая 1940 года памёр Станіслаў Булак-Балаховіч (1883-1940), расійскі, беларускі і польскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр рускай арміі, генерал арміі БНР.

10 мая 1942 года нарадзіўся Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст. Скончыў Магілёўскае медвучылішча.

10 мая 1993 года Кіргізстан ўвеў замест рубля нацыянальную валюту — сом.

10 мая 1995 года ў Таджыкістане ўведзены таджыцкі рубель (1995-2000). У 2000 г. заменены на самані.

10 мая 1997 года адбылася ўрачыстая каранацыя Папай Рымскім абраза Маці Божай Каралевы Палесся – Лагішынскага абраза.

10 мая 2005 года каля Брандэнбургскіх варот ў Берліне адкрыты мемарыял 6 міліёнам габрэяў – ахвярам Халакосту на плошчы 19000 кв. м (два футбольных поля) у шахматным парадку ўстаноўлены 2711 шэрых блокаў  вышынёй ад  0,2 да 4,7 м – камены лабірынт, выхад з якога наведвальніку трэба шукаць самастойна. Пад зямлёй на плошчы 800 кв. м пабудавана Месца інфармацыі з матэрыяламі аб Халакосце.

10 мая 2017 года  адбылося адкрыццё 3-й чаргі партрэтнай галерэі вучоных геаграфічнага таварыства, якая месціцца ў корпусе №3 МДУ імя А.Куляшова ў Магілёве (Першамайская, 44).

 

Апошнія навіны

Бабруйскі маршрутчык пратараніў BMW на пешаходным пераходзе, чатырох чалавек шпіталізавалі

ДТЗ з удзелам запоўненай людзьмі маршруткі адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску надвячоркам 18 траўня. …

19 мая, 2024

Закладчыкам у Магілёве далі па 10, 11 гадоў узмоцненага рэжыму

Жыхары Пінска і Светлагорска былі затрыманыя ў Магілёве і асуджаныя Кастрычніцкім раённым судом.  38-гадовы пінчанін…

19 мая, 2024

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024