Міжнародны саюз біятланістаў працягнуў адхіленне расійскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў. Пра тое гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы International Biathlon Union у Twitter.
«Кангрэс падтрымаў запыт Выканаўчага камітэту па адхіленні расійскай і беларускай федэрацыі пакуль яны не прадэманструюць сваю поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню мэтаў і прынцыпаў IBU», – гаворыцца ў допісе.
Рашэнне было падтрымана 40 галасамі. Адзін быў супраць, чацвёра – устрымаліся.
Днём раней, Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што не чакае пазітыўнага рашэння наконт удзелу беларускіх спартоўцаў у спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюзу біятланістаў. На ягоны погляд, «у спорт умяшалася палітыка».
«Мы супраць палітыкі ў спорце. Беларусь правяла чэмпіянат Еўропы ў 2019 годзе, пасля гэтага Эстонія ў 2020 годзе не змагла правесці турнір з-за адсутнасці снегу. Падставілі плячо, узялі мы на сябе ўсе выдаткі і правялі чэмпіянат Еўропы. Вось, нам сказалі дзякуй за працу, якую мы зрабілі», – адзначыў урадовец у каментары БелТА.
У лютым, пасля нападу расійскіх войск на Ўкраіну, IBU забараніў расіянам і беларусам на міжнародных спаборніцтвах выступаць пад нацыянальнай сімволікай. У сакавіку наагул адхіліў зборныя гэтых краінаў ад спаборніцтваў.
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…