Выдаткі перавысілі прыбыткі прадпрымальніка больш чым на 66 тысяч рублёў.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне правяла камеральную праверку адпаведнасці расходаў даходам мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка – паведамляе osipinfo.by. Падставай для праверкі сталі звесткі аб перавышэнні яго расходаў на набыццё тавараў над сумамі выручкі ад продажу тавараў.
Па выніках праверкі ўстаноўлена, што прадпрымальнік папаўняў разліковы рахунак у значных памерах наяўнымі грашыма. Сума перавышэння расходаў над даходамі склала больш за 66 тысяч рублёў. У сувязі з гэтым быў вылічаны падаходны падатак у суме 13 300 рублёў, які прыйшлося тэрмінова заплаціць.
Як бачна, тэхналогія следчых дзеянняў падаткавікоў вельмі простая. Яны звяраюць выдаткі з картак асобы з афіцыйным прыходам грашовых сродкаў, з якіх выплачаны падаткі і выплаты. Калі сумы адрозніваюцца, то чалавека выклікаюць у падатковую службу і прапануюць патлумачыць сітуацыю.
Найчасцей грамадзяне ў тлумачэннях пішуць, што яны для зручнасці карыстання паклалі на сваю картку грошы сваякоў, напрыклад жонкі, або паклалі раней адкладзеныя на “чорны дзень” зберажэнні. У выпадку нязначнасці сум гэта часцей за ўсё задавальняе падаткавікоў. А вось калі сумы адрозніваюцца істотна, прыйдзецца раскашэліцца.
Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…
В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…
Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…
Тайна качества знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы не соблюдать традиции райпо, а…
Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…