Навіны

Жыхар Круглага, які спрабаваў падарваць інфраструктуру украінскай АЭС, атрымаў 15 гадоў турмы

Грамадзянін Беларусі Іван Яравы быў затрыманы ў студзені 2024 года ў выніку “правакацыі злачынства”.

Радыё “Свабода” даведалася імя грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў здзейсніць падрыў аднаго з элементаў Ровенскай АЭС ва Украіне. Ім аказаўся жыхар Круглага Іван Яравы, дагэтуль ужо шырока вядомы – у 2015 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку самаабвешчанай ЛНР падчас вайны на Данбасе.

Іван Яравы нарадзіўся ў Растоўскай вобласці Расіі. Пасля разводу з мужам-расіянінам, яго маці-беларуска вярнулася ў роднае Круглае, дзе хлопец і вырас. «Вярнуся, калі ў Беларусі пачнецца майдан – расказваў ён у адным з інтэрв’ю, калі быў на фронце –  буду разганяць. Я супраць усіх вось гэтых… хто па-беларуску размаўляе. Нічога добрага з імі ня будзе».

Як стала вядома з матэрыялаў суда, у студзені 2024 года Яравы выехаў у Пінск, адкуль быў перапраўлены праз беларуска-украінскую мяжу. Чалавек, які аказваў яму дапамогу на беларускім баку названы ў матэрыялах справы «прадстаўніком спецслужбы краіны-агрэсаркі» і «кадравым супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расіі». 

На тэрыторыі Украіны яго сустрэў грамадзянін Украіны, які раней быў завербаваны Службай бяспекі гэтай дзяржавы. Ён перадаў Яравому заплечнік, у якім знаходзіліся ліхтарык, маскавальны халат, компас, тэрмабялізна і шэсць GPS-трэкераў. Усё гэта праходзіла пад пільным кантролем з боку СБУ, а сама аперацыя ажыццяўлялася як “правакацыя злачынства”. Пры затрыманні Яравы адразу прызнаўся, што знаходзіўся на месцы затрымання для выканання «пастаўленага яму прадстаўніком іншаземнай арганізацыі задання» – для ўсталявання GPS-трэкераў «на аб’екце энэргазабеспячэння для далейшага яго руйнавання або пашкоджання Ўзброенымі сіламі Расіі пры дапамозе беспілотных лятальных апаратаў».

20 траўня суд ухваліў рашэнне аб максімальным магчымым пакаранні для Івана Яравога — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: Радыё “Свабода”

Апошнія навіны

Магілёвец прадае на Куфары тавары нібыта з расійска-украінскай вайны

Спальны мяшок, “скрадзены ў хахла пад Часаў Ярам”, “кікімара”, “украінскія падсумкі для аўтамата Калашнікава” ў…

26 верасня, 2024

У Магілёве “палітычны” з нажом і пісталетам адбіваўся ад міліцыі?

З'явіліся першыя падрабязнасці пра нападзенне з нажом у Магілёве сёння днём. Праўладныя інфармацыйныя рэсурсы паведамляюць,…

23 верасня, 2024

«Химия» и штраф ждали могилевчанина, вернувшегося из России

В Могилеве вынесен очередной приговор участнику массовых протестов 2020 года. Раньше за это же посадили…

23 верасня, 2024

Нападзенне з нажом у Магілёве – паранены двое, нападнік затрыманы

Сёння на скрыжаванні вуліц Пушкінскай і Астроўскага адбылося затрыманне нападніка з нажом. Пакуль афіцыйнай інфармацыі…

23 верасня, 2024

Як прайшоў “Вераснёўскі фэст” у Жылічах – фота, відэа

21 верасня ў палацы ў Жылічах прайшоў другі «Вераснеўскі фэст». Падзея сабрала каля 300 танцораў…

23 верасня, 2024

Что заработали, то и получили – быховские чиновники учили жизни аграриев

На базе быховского  ОАО «Володарский» прошел выездной семинар, разбирались с проблемными сельхозпредприятиями. На базе ОАО…

23 верасня, 2024