Навіны

Жыхар Бабруйска набыў сабе бранявік-амфібію, каб катацца з сям’ёй на прыроду

Аляксей Катарскі з Бабруйска – ці не адзіны ў Беларусі прыватны ўласнік браніраванага пазадарожніка. Але і ў яго машыне не абышлося без трох іконак пад шклом.

Аўтамайстар з Бабруйска Аляксей Катарскі загарэўся ідэяй купіць сабе бранявік яшчэ пяць гадоў таму. Праца яго майстэрні даволі спецыфічная – ён набывае грузавыя аўто, знятыя з ваеннага захоўвання і прадае іх пасля рэстаўрацыі. Вельмі часта гэта вайсковая тэхніка, альбо старыя аўтамашыны МНС, але ёсць таксама і элітныя, і вінтажныя іншамаркі – на профілі Аляксея Катарскага можна пабачыць КРАЗ “Людаед”, стары пажарны Dodge, альбо сучасны Audi A-8. 

Пакупкай бранявіка-амфібіі Аляксей заняўся ў 2019 годзе, два гады пайшло на выбар лепшага варыянта. Усяго ў Беларусі на той час прадаваліся чатыры усюдыходы, знятых з баявога захоўвання, але ў найлепшым стане аказаўся БРДМ-2 1984 года выпуску з прабегам усяго 300 кіламетраў за 30 гадоў. Яна прадавалася са складаў незапатрабаваных запасаў МНС.

– Такая машына цікавая тым, што яна ўяўляе сабой сімбіёз грузавога аўтамабіля і амфібіі. – распавёў Аляксей выданню bobr.by – Грузавік плюс паўнавартасны кацер з каютай. 

Яшчэ ў МНС бранявік быў дэмілітарызаваны – з яго знялі ўзбраенне, прыборы начнога бачання, перыскапічныя прыборы. Каб прыстасаваць машыну пад свае грамадзянскія патрэбы, Аляксей Катарскі правёў маштабныя пераробкі корпуса. З машыны спілавалі дах, каб зрабіць новую надбудову. Раней уваход у аўто быў магчымы толькі праз два люкі на даху. У выніку мадыфікацыі з’явіўся бакавы ўваход, а таксама дадатковыя вокны і люстэркі – інакш кіраваць машынай было б немагчыма. Мадэлюючы кабіну, майстар арыентаваўся на ўзор беларускага “Каймана”, што выпускаюць на 140-м заводзе ў Барысаве.

Рухавік перабіралі па вінціку, пад замену пайшлі таксама ўсе гумовыя дэталі. Калі падчас пакупкі амфібія не магла плаваць, то цяпер Аляксей спакойна адпраўляецца нават на фарсіраванне Бярэзіны.

Салон знутры абцягнулі экаскурай, дабавілі ўнутраны абагрэў салона, і вадзіцельскія крэслы замест табурэтак, на якіх прадугледжана ездзіць кіроўцам БРДМ па штату. Ну, і яшчэ на лабавым шкле – тры іконкі.  

Усяго над машынай працавалі тры чалавекі. Аляксей распавядае, што рамантаваць было нескладана. Па-першае, БРДМ-2 на 80% падобны ў сваёй канструкцыі на добра яму знаёмы ГАЗ-66. Рухавік такі ж, толькі больш магутны. Каробка перадач такая ж, толькі перавернутая ў зваротны бок. Масты – амаль такія ж, толькі закрытыя лістом брані.

Па-другое, да браневіку пры продажы прыкладалася Інструкцыя па эксплуатацыі: «Там вельмі падрабязныя, пакрокавыя тлумачэнні. Каб любы салдат тэрміновай службы мог адрамантаваць машыну ў полі. Літаральна: у такім-та выпадку вазьміце тры адвёрткі вось такіх, два ключы вось такіх. Пакладзіце злева ад сябе адвёрткі, справа ключы. Зрабіце тое і тое. Праверце, каб злева былі тры адвёрткі, справа два ключы. Пратрыце прыладу, вярніце на месца».

Для таго, каб вадзіць бранявік, трэба мець правы трактарыста-машыніста – Аляксею прыйшлося здаваць іспыты ў Дзяржтэхнаглядзе. За два гады пасля набыцця, Аляксей наездзіў на амфібіі ўжо 3 800 кіламетраў. На заднім сядзенні ляжаць выратавальныя камізэлькі для жонкі і дзяцей, у салон вольна змяшчаюцца складзеныя шэзлонгі. Выязджаць вось так на прыроду – напэўна, гэта самая лепшая пенсія для любога БРДМ-2, заўважае выданне.

Фота: bobr.by

Апошнія навіны

Пенсионер из Костюковичского района провел сутки в лесу и выбрался сам

Житель поселка Станция Белынковичи потерялся в лесу, но сумел найти дорогу обратно. Позавчера пенсионер поселка…

24 ліпеня, 2025

Журналистский рейд по ночному Славгороду выявил громкий смех, перемежаемый искрометным матом

В то время как Беларусь, с помощью межпланетных туристок бороздит космическое пространство, создает свой ноутбук…

24 ліпеня, 2025

Праваабаронцы прызналі палітзняволеным магілёўца Віталя Чавусава

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…

23 ліпеня, 2025

В Горецкой сельхозакадемии традиционный недобор абитуриентов

В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…

23 ліпеня, 2025

Магілёўскія пракуроры заблакавалі сайты беларускіх і расійскіх праваабаронцаў

Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…

23 ліпеня, 2025

Кто на самом деле строит высокотехнологичную электростанцию в Быхове?

Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…

23 ліпеня, 2025