Здарэнні

Забойцу двух пенсіянераў у Быхаўскім раёне знайшлі праз восем гадоў

Першым падазраваным быў сын, і ён спачатку нават прызнаўся, але экспертыза паказала, што ён не ўспамінаў, а дамысліваў.

Трагедыя здарылася ў ліпені 2012-га года ў аграгарадку Гадылёва Быхаўскага раёна. У адным з дамоў пасёлка знайшлі зверскі забітымі двух пенсіянераў – мужа і жонку. Прычым, жанчына была аголенай. Экспертыза паказала, што яе не толькі білі, але і здзекаваліся ў вычварэнскай форме.

Пенсіянерка памёрла на месцы, а яе муж – у бальніцы. Галоўным падазраваным адразу стаў сын забітых. Ён не адрозніваўся добрымі паводзінамі, выпіваў, часцяком скандаліў с бацькамі, а ўжо на першым допыце сказаў, што калі прачнуўся раніцай і пабачыў бацькоў, то зразумеў, што ўчыніў. На яго адзенні знайшлі кроў забітых, але ўспомніць, пры якіх абставінах ён здзейсніў забойства, сын не змог – быў моцна п’яным. 

Прызнанне сына, аднак, не супадала з характарам некаторых абставін злачынства. Так, калі на следчым эксперыменце ён наносіў удары, то яны адрозніваліся ад тых, якія былі фактычна зафіксаваныя на целах ахвяр. Акрамя таго, вычварэнскі сэксуальны гвалт над маці не адпавядаў тым адносінам, якія былі ў іх з сынам. Да таго ж, у доме застаўся след ад бота, памер якога не супадаў з памерам падазраванага і яго бацькоў.

Доказы віны сына былі прызнаныя як ускосныя, і яго адправілі на псіхалінгвістычную экспертызу. Яна паказала, што прызнанні сына ў забойстве – гэта не ўспаміны, а дамысліванне. У рэшце рэшт сына адпусцілі – пад вартай яго пратрымалі шэсць месяцаў. Толькі праз восем гадоў праваахоўйнікі знайшлі сапраўднага забойцу. Ім аказаўся мясцовы пастух, які спачатку праходзіў па справе сведкай. Дарэчы, за восем год злачынца зрабіў карьеру – “даслужыўся” да слесара.

У той трагічны вечар ён выпіваў на пару з сынам забітых і пабіўся з ім з-за бутэлькі спіртнога, якую скраў сын. Яна і стала прычынай забойства пенсіянераў, а таксама здзекаў над маці – такім чынам пастух адпомсціў за крадзёж.  

У 2020-м у Быхаўскі РАУС патэлефанала жанчына і расказала, што муж спрабаваў яе задушыць, а таксама дадала, што ў 2012-м годзе ён гаварыў, што забіў двух людзей. Тады яна яму не паверыла, але аднойчы, падчас сваркі, сваркі муж пагражаў жонцы, што заб’е яе гэтак жа сама як і тых пенсіянераў і справа зноў стане «вісяком».

Слесара затрымалі. След ад бота васьмігадовай даўнасці аказаўся ягоным. Злачынца прызнаўся у двайным забойстве.  Прыгавор суда – пажыццёвае пазбаўленне волі, піша “СБ – Беларусь сегодня”.

Фота: “СБ”

Апошнія навіны

Пад Дрыбінам знайшлі хімічную бомбу – 500 тон “вечных хімікатаў”

У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…

22 ліпеня, 2025

После инцидента в детсаду чиновники захотели поставить там видеокамеры

  После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…

22 ліпеня, 2025

Александр Баль: эмиграция – это боль, но оставаться было невыносимо

Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…

22 ліпеня, 2025

Маладую ўраджэнку Горак асудзілі за пратэсты

Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…

22 ліпеня, 2025

В Кричеве скосили траву у дома и председатель райисполкома тут же прибыл на место

Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…

22 ліпеня, 2025

Аисты совершенно не интересуются ходом уборочной на Быховщине, и, в целом, начинают наглеть

Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…

22 ліпеня, 2025