навіна дня

З-за санкцый тэкстыльным флагманам Магілёўшчыны прыйдзецца шукаць новы фармат працы

Цяпер не тканіны, а гатовая вопратка – пад ціскам санкцый магілёўскі “Магатэкс” і Бабруйская швейная фабрыка павінны працаваць па-новаму. У гэтым перакананая старшыня канцэрна “Беллегпрам” Таццяна Лугіна.

Калі ў ранейшыя некалькі дзесяцігоддзяў тэкстыльныя прадпрыемствы Беларусі рабілі стаўку на выпуск тканін, то апошнія два гады абставіны прымушаюць прадпрыемствы Магілёўшчыны ісці на стратэгічную трансфармацыю. І справа тут у страце высокамаржынальных (гэта значыць, з вялікай даходнасцю) пляцовак у Заходняй Еўропе і Украіне. З такой заявай выступіла кіраўнік “Беллегпрама” ў сваім інтэрв’ю часопісу “Эканоміка Беларусі”.

“Мы ўжо пачалі структурны зрух да рэалізацыі не тканіны, а гатовых вырабаў” – заявіла Таццяна Лугіна. Перад “Магатэксам”, у якога тры швейныя ўчасткі ў Полацку, Брэсце і Магілёве, стаіць задача пашыраць пашывачныя ўчасткі праз кіраванне або аб’яднанне дзяржактываў. Прыйдзецца мяняць фармат швейным фабрыкам у Жлобіне, Навагрудку і Бабруйску, якія працуюць пераважна на расійскіх давальніцкіх заказах. Яны павінны будуць увайсці ў кааперацыю з буйнейшымі брэндамі.

Паміж радкамі гэтага паведамлення чытаецца сур’ёзная праблема, з якой сутыкнулася лёгкая прамысловасць краіны, і ў прыватнасці, Магілёўшчыны, пасля ўвядзення супраць Беларусі санкцый за саўдзел у расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Ці справіцца гэтая галіна з выклікам – сказаць цяжка. З аднаго боку, санкцыі маюць для Беларусі адзін відавочны плюс – для нашых прадпрыемстваў распахнуўся расійскі рынак, на якім знізілася канкурэнцыя і вырас попыт на беларускія тавары як на прыймальны варыянт для імпартазамяшчэння. З другога боку, існуе вялікая розніца ў патрабаваннях, якія прад’яўляе рынак тым, хто вырабляе тканіны і тым, хто вырабляе гатовую вопратку. Здаецца, не столькі дзякуючы якасці тканіны выйшлі на сусветны алімп “Armani”, “Pierre Cardin” і іншыя “Calvin Klein”.

Фота: fezmogilev.by

Апошнія навіны

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024

Пад Бабруйскам шукаюць метэарыт

Калі бабруйскі метэарыт будзе знойдзены, ён стане шостым на тэрыторыі Беларусі. Падзенне нябеснага цела было…

13 мая, 2024

На Магілёўшчыну прывезлі дзяцей з “ДНР”, іх суправаджае чыноўніца пад санкцыямі

Пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на санаторнае лячэнне ў наш рэгіён паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Ахвяры…

12 мая, 2024

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе

Дзве сям'і сталі ахвярамі пажару ў прыватным доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе. Мужчына 1957…

12 мая, 2024

Дзеля любімага занятку бабруйскі наркаман кінуў працу, але бізнэс працягваўся толькі дзесяць дзён

Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…

11 мая, 2024