На працягу наступнага тыдня ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным воблачнае з дажджамі, умерана цёплае надвор’е. Будуць пераважаць вятры паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія. Сярэднія сутачныя тэмпературы каля +20°С. Удзень да +24 +27°С, начныя тэмпературы ад +14 да +18°С. Працягласць дня змяншаецца па хвіліне, да 16:55 у пятніцу. У канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 4:37, зойдзе а 21:32.
Сінаптычны прагноз на панядзелак, 3 ліпеня. У ноч з нядзелі на панядзелак да +14°С, раніцай да +20°С, удзень +25°С, увечары да +20°С. На працягу сутак будзе воблачна, у асноўным без ападкаў. Вятры на працягу сутак паўднёва-заходнія, хуткасць да 2-6 м/с. Поўня. Геамагнітнае поле спакойнае.
У аўторак, 4 ліпеня, уноч і раніцой дажджы не прагназуюцца, але іх высокая верагоднасць у другой палове дня. Будуць панаваць паўднёва-заходнія вятры, хуткасць да 3-6 м/с. Уноч і ўранні каля +14°С, днём тэмпература вырасце да рыскі +27°С, месцамі можа дасягнуць і +28°С. Да вечара слупок тэрмометра утрымаецца на адзнаке не ніжэй за +25°С. Поўня.
У сярэдзіне рабочага тыдня, 5 ліпеня, прагназуецца пераважна даждлівае надвор’е, у другой палове дня месцамі навальніцы. Начныя і ранішнія тэмпературы да +18°С, у другой палове дня да +25°С. На працягу сутак прагназуецца змена паўночных вятроў на паўднёвыя, іх хуткасць 1-3 м/с. Поўня.
У чацвер, 6 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі ў другой палове дня надвор’е. Вецер паўночны, паўночна-усходні хуткасцю 2-3 м/с. Ноччу і ўранні да +16°С, у абед і на працягу другой паловы дня +24°С. У Купальскую ноч з 6 на 7-е да +18°С. Поўня.
У апошні дзень працоўнага тыдня, 7 ліпеня, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у купальскую ноч і ў першай полове дня дажджы, у другой палове – воблачнае з праясненнямі надвор’е, з панаваннем паўночна-ўсходніх вятроў хуткасцю да 2-3 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +18°С, удзень і ўвечары да +28°С. Месяц убывае.
Фота: mogilev.media
На водасховішчы пад Асіповічамі, каля вёскі Цяплухі адбылася аварыя на вадзе. Мясцовы жыхар катаў на…
На ведомственном сайте быховского райисполкома директором УКП “Быховский жилкомхоз” все еще числится задержанный по подозрению…
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…