Чакаецца, што амністыю абвясцяць да Дня народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня.
Паводле Генеральнага пракурора Андрэя Шведа, пад амністыю могуць трапіць 8 тысяч чалавек, а паводле Міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова іх будзе 8,5 тысяч.
Андрэй Швед кажа, што на амністыю могуць разлічваць толькі тыя, хто раскаяўся, усвядоміў і лічыць магчымым звярнуцца да Лукашэнкі з просьбаю аб памілаванні.
«Говорка пра прыкладна ад 8 тысяч чалавек і вышэй. Гэта як класічныя падыходы, якія тычацца вызвалення ад адказнасці інвалідаў, шматдзетных, адзінокіх маці і гэтак далей, так і асоб, якія ўчынілі іншыя злачынствы», – цытуе Генеральнага пракурора інфармацыйная агенцтва «БЕЛТА».
Па яго словах у 2019-2020 гадах пад амністыю трапілі больш за 30 тысяч асуджаных. Частку з іх вызвалілі з месцаў пазбаўлення волі, а камусьці скарацілі на год тэрмін пакарання.
Міністр Іван Кубракоў кажа, што амністыю мяркуецца «выкарыстаць да катэгорыі грамадзян, якія не ўчынілі цяжкіх злачынстваў, раскаяліся і, да якіх няма пытанняў у адміністрацыі калоніяў, дзе яны адбываюць пакаранне».
«Прыкладная лічба на сённяшні дзень, да якіх можа быць ужыты акт амністыі, – 8500 чалавек. Гэта, вядома, недзе ў два разы больш, чым тая, якая была ў 2020 годзе», – даводзіць ён.
Паводле Кубракова, амніставаць збіраюцца асуджаных за незаконнае абарачэнне наркотыкаў і ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. Такіх на сённяшні дзень 95 чалавек.
Акрамя таго, па словах Кубракова, амніставаць збіраюцца асуджаных за карупцыйныя злачынствы, якія раскаяліся і кампенсавалі нанесеную дзяржаве шкоду.
Паводле Вольгі Чупрыс, намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, законапраект аб амністыі яшчэ адсутнічае.
У 2020 годзе амністыю прымеркавалі да 75-годдзя Перамогі. Пад яе трапілі больш за 11 тысяч чалавек. На волю вышлі каля 2,6 тысяч асуджаных. Для больш як 4,5 тысяч скарацілі тэрміны пакарання.
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі яшчэ 20 чалавек. Сярод іх магілёвец Віталь Чавусаў. Акрамя…
В этом году БГСХА стала одним из двух вузов Беларуси, где вынуждены объявить дополнительный набор…
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і…
Строящийся на гранты ЕС объект в Быховском районе кормит не только сотрудников, но и массу…
Тайна качества знаменитой смаженка из Кировска кроется в том, чтобы не соблюдать традиции райпо, а…
Всплывают новые подробности урагана, натворившего дел в Могилевской области. Есть среди них и курьезный случай,…