Судова-медыцынскія экспертыза паведаміла пра два такія выпадкі. Ад укусу змяі сканала пажылая жанчына, а атакі шэршняў памёр мужчына сярэдняга ўзросту.
Першай ахвярай у чэрвені ад сутыкнення з дзікай прыродай стала 80-гадовая дачніца. Яна працавала на сваім гародзе, калі яе, як яна вырашыла, укусіла нейкае насякомае. З гэтай трывогай яна падбегла да суседкі, з якой потым прышла ў свой дом, і ўжо лежачы захрыпела, пасінела і памерла.
Медыкі з хуткай дапамогі не змаглі рэанімаваць жанчыну і вымушаныя былі канстатаваць смерць, апавядае дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт Святлана Валетава.
Як высветлілі судмедэксперты, сканала пенсіянерка ад укусу змяі. Пра гэта сведчылі дзве ранкі на назе і характар кровазліцця ва ўнутраных органаў жанчыны. Ад моманту ўкусу і смерці прайшло ўсяго некалькі хвілін.
Другі лятальны выпадак ад сутыкнення з атрутнымі дзікімі жывёламі здарыўся ў пачатку жніўня. 40-гадовы мужчыну ў сельскай мясцовасці атакаваў рой шэршняў, два з якіх укусілі яго. Пра тое ён паспеў паведаміць родным. Пазней у яго прапаў зрок, з роту пайшла пена і ён знепрытомнеў.
Як і ў папярэднім выпадку, хуткая дапамога толькі канстатавала смерць, а судмедэкспертыза прыйшла да высновы, што наступіла яна ад анафілактычнага шоку.
Раней – паведамілі родныя ахвяры – атакаваны шэршнямі мужчына неаднаразова перажываў алергічныя рэакцыі ад укусу насякомых.
фота: medvestnik.by
Административная комиссия при климовичском райисполкоме наказала штрафом в 210 рублей местного парня, учащегося колледжа, обвинив…
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…
Водители автобусов, подвозящих детей в сельские школы, пожаловались на постоянные переработки и бесплатные сверхурочные. Как…
У Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях за апошнія дні 16 чалавек кантактавалі з жывёламі, хворымі на…
Журналистка сходила на рынок по улице Островского в Могилеве, чтобы выяснить, что предлагают продавцы и…
Крыніцы mogilev.media паведамляюць, што ў абласным цэнтры пачалася кампанія па запалохванні людзей, што карыстаюцца такімі…