Чысцец знаходзіцца на мясцовых яўрэйскіх могілках. Працяглы час ён быў пакінуты на волю лёсу. Цяпер жа ўзяліся за яго ўпарадкаванне. Муры ўжо закансерваваныя. На саміх могілках з’явіліся новыя памятныя знакі – менгіры. Паволі старажытныя могілкі становяцца сапраўдным мемарыялам.
Знакаміты сёння «Чысцец» яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму быў забытым, а яго муры разбураліся. Шклоўскі краязнаўца Аляксандр Грудзіна доўгі час звяртаў увагу навукоўцаў на бядотны стан адзінага ў Беларусі ацалелага тутэйшага ганку яўрэйскіх могілак. Намаганні рупліўца далі плён – пачалося вывучэнне будынку.
Настойлівасцю археолага, даследчыцы ўсходняй Беларусі, доктара навук Вольгі Ляўко Чысцец атрымаў афіцыйны статус помніка. Ён прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Тым не менш, заняпад працягваўся. Абваліўся дах парталу. Несці нябожчыка праз чысцец, што паводле мясцовых вераванняў дазваляе памерламу трапіць у рай, стала небяспечна.
Напачатку беларускія эксперты прапаноўвалі зрабіць поўную рэстаўрацыю з рэканструкцыяй помніка. Але большасць сусветных экспертаў лічаць менавіта кансервацыю выдатным спосабам захавання аўтэнтычнасці помніка.
Мастак Георгій Франгулян настаяў не на аднаўленні, а выключна на кансервацыі партальнай групы. З яго ініцыятывы на яўрэйскіх могілках паставілі 7 менгіраў. На яго думку, гэтыя першыя рукатворныя вобразы чалавека будуць сімвалізаваць на могілках целы памерлых.
Комплекс уключае помнік забітых нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны мясцовых яўрэяў, 7 менгіраў і закансерваваны Чысцец.
Цягам бліжэйшага месяца чакаецца завяршэнне прац і ўрачыстае адкрыццё мемарыялу.
Менгір груба апрацаваны дзікі камень у выглядзе слупа. Камяні могуць стаяць як па адзіночцы так і прадстаўляць цэлую групу менгіраў, размешчаных недалёка адзін ад аднаго. Вядомыя з каменнага веку. Прызначэнне менгіраў не мае выразнага тлумачэння . Дапускаеца, што яны “кіравалі” культавымі збудаваннямі, звязанымі з услаўленнем Сонца.
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…
Административная комиссия при климовичском райисполкоме наказала штрафом в 210 рублей местного парня, учащегося колледжа, обвинив…
Очередной злобный опус в адрес Польши выпустила в этот раз главная могилевская городская газета “Вестник…