Паведамляецца, што ў палон трох работнікаў СІЗА зняволеныя ўзялі падчас агляду камераў. Сярод захопленых была жанчына. Турэмшчыкаў трымалі ў закладніках блізу 5 гадзінаў.
Спачатку было заяўлена, што зняволеныя патрабавалі арганізаваць ім сустрэчу з прадстаўнікамі рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакарання і пракуратуры. Пазней з’явілася паведамленне, што арыштанты яшчэ патрабавалі мабільныя тэлефоны, цыгарэты і наркотыкі.
Інцыдэнт адбыўся ў Следчым ізалятары №1, які знаходзіцца ў Кемерава і з’яўляецца адзінай такой установаю ў абласным цэнтры. Паводле афіцыйных звестак, яна разлічана на больш як 700 зняволеных.
Двое супрацоўнікаў ізалятару былі паланёныя ўвечары 21 жніўня. 22 жніўня стала вядома, што закладнікі вызваленыя і пацярпелых няма.
«Падчас правядзення рэжымных мерапрыемстваў двое работнікаў СІЗА, у тым ліку адна жанчына, былі заблакаваныя зняволенымі ў адной з камер. Для правядзення перамоваў і вызвалення закладнікаў на месца выехала кіраўніцтва рэгіянальнага глаўка Федэральнай службы выканання пакаранняў. Па дадзеных ведамства, сітуацыя ва ўстанове, нягледзячы на інцыдэнт, была кантраляванай», паведамляе расійскае ТАСС.
Як піша выданне са спасылкай на следства аднаго з закладнікаў арыштанты вызвалілі самі, а дваіх адбілі ў выніку «спецыяльнага мерапрыемства, неабходнага пры дадзеных абставінах».
Распачатае крымінальнае справа па факце «захопу закладнікаў».
фота: tass.ru
Тему выживания молодых специалистов в общежитии ОАО «Могилевлифтмаш» снова рассмотрели. Теперь уже более масштабно. Подселение…
Белпочта в Костюковичском районе пытается идти в ногу со временем и заменить собой закрытые магазины…
Выйшаў новы выпуск падкаста “Усход-Захад”, у якім яго вядучыя, краязнаўцы з Магілёва і Горадні Аляксей…
На Бабруйшчыну з’ехаліся майстры агню і гліны з розных куткоў свету. Сёння ў Бабруйску адкрываецца…
У Беларусі абмяркоўваецца магчымасць адмены аднаго з падаткаў, што выклікала шырокую дыскусію сярод прадпрымальнікаў і…
Прошедший ночью 10 июля ураган до сих пор остается кошмаром в памяти жителей Могилева. Подниколье…