У Рыжскую Усходнюю клінічную ўніверсітэцкую больніцу дастаўлены 21 чалавек з цяжкімі раненнямі, атрыманымі ва Украіне.
Пішам пра краіны суседкі, на жыццё якіх паўплывала поўнамаштабная агрэсія Расіі супраць Украіны. Суседзі Беларусі апякуюцца уцекачамі-украінцамі, прымаюць на лячэнне ахвяраў вайны, пастаўляюць гуманітарную дапамогу Ўкраіне. Самі сутыкаюцца з эканамічнымі цяжкасцямі, прызнаюць наяўнасць крызісных прыкметаў у фінансавым сектары і не баяцца агучваюць сваю пазіцыю адносна таго, што творыць Расія ва Ўкраіне.
Паводле кіраўніка клінікі траўматалогіі і артапедыі Андрыса Вікманіса гэтыя пацыенты адрозніваюцца ад хворых з бытавымі траўмамі, бо для ахвяраў вайны неабходныя аперацыі па рэканструктыўнай хірургіі, пратэзы, трансплантацыя касцей.
Большасць дастаўленых пацыентаў – маладыя людзі з траўмамі, атрыманымі ў выніку абстрэлаў або выбухаў. Медыкі асцерагаюцца, што ў параненых на вайне магчымыя інфекцыі. Акрамя таго, у некаторых пацыентаў ёсць незагойныя раны, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Delfi».
Міністр аховы здароўя Даніэль Паўлютс кажа, што каля 8000 мірных жыхароў Украіны ўжо атрымалі медычную дапамогу ў Латвіі.
Ён падкрэслівае: аб гатоўнасці падтрымаць параненых ва Украіне гаварылі ўжо даўно, але да гэтага часу вылечылі толькі некалькі такіх людзей. Па яго словах, Латвія здольная прыняць некалькі сотняў пацярпелых ва Украіне і зараз – час выкарыстоўваць гэтыя магчымасці.
У супрацоўніцтве з дабрачыннай арганізацыяй M-Help.com Міністэрства аховы здароўя прадставіла спецыяльны аўтобус, здольны за адзін раз перавезці 21 пацярпелага.
Дырэктар дабрачыннай арганізацыі M-Help.com Арвіс Рэкетс кажа, што арганізацыя першапачаткова дапамагала ў аснашчэнні ўкраінскіх больніцаў, але цяпер яна таксама дапаможа арганізаваць рэгулярныя аўтобусныя рэйсы для пацярпелых у вайне ва Украіне.
фота з рэсурсу: swissinfo.ch
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…