У музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі Магілёва, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага мастацтва, пачаў працаваць выставачны праект «Жаночы род». Часовая экспазіцыя ўдала прыстасавана пад музейную пляцоўку, галоўная задача і ідэя якой – распавесці аб жаночым і аб жанчыне. Адзначым – пра беларускую жанчыну, пра тое, пра што яна з радасцю расказвае сама, а яшчэ больш пра тое, пра што маўчыць.
Партрэт, які сведчыць, што жанчыны цікавыя ў любым узросце.
Тыя, хто ўмее бачыць і цаніць прыгожае, знойдуць шмат вартых прагляду жаночых вобразаў і нечаканых інтэрпрэтацый тэмы жаноцкасці.
Падчас адкрыцця выставы гучалі народныя песні ад жаночага фальклорнага калектыву “Узвіжанне”. Яны праспявалі шэраг бяседных песень, якія сэнсава былі звязаны з тэматыкай выставы.
Сама выстава падзелена на два залы — «Жаночы» і «Род», знітавана з міфапаэтычным светам і звернута да архетыпаў, да нечага такога, што ляжыць у глыбінных пластах памяці. Творы, якія прадстаўлены на часовай экспазіцыі, ўключаюць ад народных посцілак да сюрэалістычных палотнаў, час стварэння – ад неаліту да эпохі інтэрнэту.
Адкрываюць экспазіцыю два творы, якія сягаюць да пракаветнасці. «Формы нёманскай культуры» Тамары Васюк — гэта і знойдзены ў раскопе гліняны сасуд, і жаночая фігура, архаічнае боства плоднасці і аховы роду. Як адзначаецца на сайце Нацыянальнага мастацкага музея: “Жаночы Род” – гэта выставачны праект, у якім творы народнага і прафесійнага выяўленчага мастацтва дэманструюць традыцыйныя архетыпічныя і міфапаэтычныя ўяўленні аб прыродзе жаночага свету і жаночай вобразнасці”.
Выставачны праект будзе працаваць у музеі па 28 мая.
Фота: mogilev.media
Суд Краснапольскага раёна задаволіў пазоў Касцюковіцкага каледжа, які запатрабаваў спагнаць з выпускніка выдаткі, затрачаныя на…
Потом лесхоз “отремонтировал” разбитую дорогу – изменений практически не видно. Лейт-мотивом этой истории можно считать…
Каманда “Блок Пракоп’ева-Ягорава” прадставіла свой лагатып і мерч. У аснове – сімвал “вежы лідарства”. Выбары…
П’яны пасажыр забыў свой айфон за 2000 рублёў у салоне таксі ў Магілёве – распавядае…
Жыхары Кіраўска не сталі выклікаць ратавальнікаў і самі прыйшлі з сваім сабакам у аддзел МНС.…
На Магілёўшчыне, як і па ўсёй Беларусі днём 6 траўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца…