Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
За выхадныя ў выніку абстрэлаў расейскімі войскаў Мікалаеўскай вобласці пацярпела 9 чалавек. Яны шпіталізаваныя.
Як піша інтэрнэт выданне «Патріот Донбасу«, спасылаючыся на старшыню абласнога савету Ганну Замазееву, у мікалаеўскіх лякарнях перабываюць 261 грамадзянін. Яшчэ 78 пацярпелых атрымліваюць дапамогу амбулаторна.
У прыфрантавым Мікалаеве 13 чэрвеня выйшла на маршруты рэкордная колькасць адзінак грамадскага транспарту. Перавозка пасажыраў і змяненне маршрутаў улічвае сігналы трывогі.
209 адзінак транспарту будзе вазіць пасажыраў працягвае працу ў ваенны час, піша інтэрнэт-выданне «Николаевских новостей».
У Мікалаеве пасля трохмесячнага перапынку аднавіў працу мясцовы заапарк.
Працаваць ён будзе ў выходныя, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Украінскі поўдзень».
У 2011 годзе заапарк, які лічыўся ва Ўкраіне, да вайны, адным з найлепшых адзначыў 110 гадовы юбілей. Яго наведала больш за 15 мільёнаў чалавек.
У заапарку жывуць дзясяткі рэдкіх відаў жывёлаў, птушак, а ў батанічным садзе вырошчваюць рэдкія віды раслін.
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Локаматыварамонтны завод у Даўгаўпілсе збіраюцца ў верасні закансерваваць. Прадпрыемства праз вайну ва Ўкраіне не можа адтуль атрымаць 8 мільёнаў еўра за выкананыя заказы, бо ўсе выплаты замарожаныя праз ваеннае становішча.
«Утрыманне заводу абыходзіцца ў мільён еўра ў месяц, таму гэтыя восем мільёнаў для нас з’яўляюцца вырашальнымі», – падае каментар прадстаўніка адміністрацыі прадпрыемства выданне «D-fakti».
Ужо звольнена 170 чалавек, яшчэ крыху менш за пяцьсот працягваюць працу. Завод выжывае дзякуючы адзінкавым заказам.
Ён удзельнічаў у конкурсе па закупцы трамваяў у Даўгаўпілсе і быў адзіным прэтэндэнтам конкурсу, які завяршыўся ў траўні. Вынікі яшчэ афіцыйна не абвешчаныя, але ў самакіраванні скептычна ставяцца да кандыдатуры кампаніі, піша выданне спасылаючыся на прадстаўніка адміністрацыі.
На заводзе нічога да лепшага не мяняецца. Нават нягледзячы на заступніцтва ўкраінскага боку, які зʼяўляецца адным з найбуйнейшых заказчыкаў кампаніі, але на латвійскі ўрад гэта ніяк не паўплывала, адзначае член праўлення прадпрыемства Анастасія Удалава.
У Даўгаўпілсе паліцыя шукае зламыснікаў, які сарвалі з будынку мэрыі ўкраінскі сцяг. Распачатая крымінальная справа за крадзеж і псаванне чужой маёмасці.
Аб’яднаны навінны партал Латвійскага радыё і тэлебачання lsm.lv паведамляе, Інцыдэнт адбыўся тыдзень таму. Скралі сцяг двое невядомых. Яго ўладальнік – Рыхард Борскіс. Ён пераехаў у Даўгаўпілс каля года таму. Дзеянні гараджан здзівілі яго, але не спалохалі.
Паводле выдання ў красавіку сцяг сарвалі і з філіялу страхавога таварыства Balta. Зламыснік індыфікаваны.
У паліцыі тлумачаць: калі будуць атрыманы доказы, што гэтыя злачынствы ўчынены на глебе нянавісці, крымінальныя справы могуць быць перакваліфікаваны па адпаведным артыкуле. Пакуль ні па адным з двух выпадкаў паліцыі не ўдалося сабраць такіх доказаў.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…