Гарады-пабрацімы: навіны

У Мікалаеўскай вобласці расейцы разбурылі касцёл. У Міністэрстве абароны Малдовы не бачаць пагрозы нападу на краіну Расеі. Фота

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

У Мікалаеўскай вобласці расейцы ракетным абстрэлам разбурылі касцёл. Ад святыні засталіся сцены Інфармацыйны рэсурс OBOZREVATEL цытуе капелана адной з вайсковых частак узброеных сіл Украіны, які вінаваціць у знішчэнні храму расейскага патрыярха Кірыла. На думку святара, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы «благаслаўляе» суайчыннікаў на такія дзеянні.

фота: news.obozrevatel.com

«Для матэрыяльнага, зямнога дабрабыту адрокся сваімі ўчынкамі ад веры», – настойвае капелан.

У Мікалаеве з фінансавай падтрымцы Сусветнай харчовай праграмы ААН выпякаюць і раздаюць бясплатна гараджанам хлеб. 

Як паведамляе газета «Николаевские новости» жыхарам абласнога цэнтру раздадзена 13000 боханаў хлеба, а сялянам прылеглых да Мікалаева паселішчаў 4900.


Каменскае, Украіна

Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.

У Латвіі падчас збірання гуманітарнай дапамогі шасцігадовы хлопчык ахвяраваў Украіне невялікую сваю скарбонку з еўрацэнтамі.

фота: 5692.com.ua

«Хачу, каб ва Ўкраіне болей не гінулі людзі», – сказаў ён, аддаючы свой скарб.

Як напісана на сайце гораду хлапчуковую ахвярку кіраўніку Кіева Віталію Клічко перадаў асабіста віцэ-мэр Рыгі Едвардс Смілтэнс ( Edvards Smiltēns). Па ягоных словах хлопчыка намагаюцца адшукаць.

Чатырох жыхароў Днепрапятроўшчыны вінавацяць у гандлі людзьмі. Паводле следзтва яны падманам прымусілі бясплатна працаваць у фермерскай гаспадарцы 60 чалавек. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд, піша газета «Событие».

Дзеянні абвінавачаных кваліфікуюцца, як «учыненыя арганізаванай групай». Тром мужчынам і адной жанчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

У Латвіі 11 прадпрыемстваў сёлета збіраюцца звольніць 700 супрацоўнікаў. Аб такіх намерах яны паінфармавалі дзяржаўнае агенцтва занятасці, піша інтэрнэт-выданне «Наш город».

У Даўгаўпілсе пад скарачанне трапляюць супрацоўнікі трох будаўнічых кампаніяў і адна, што спецыялізуецца на вытворчасці гатовых металічных канструкцыяў.

Раней паведаміў пра звальненне работнікаў «Даўгаўпілскі лакаматыўны завод«. На ягоную працу паўплывала вайна ва Ўкраіне. Украінскі партнёр Metinvest Group завінаваціўся латвійскаму 8 229 550 еўра, перадаваў «Наш город».

Фонд інтэграцыі грамадства заключыў сем дамоваў аб супрацоўніцтве з няўрадавымі арганізацыямі дзеля аказання паслуг сацыяльнага сервізу для жыхароў Латвіі, якія апынуліся тут праз вайну на радзіме. На вырашэнне бытавых сітуацыяў украінцы доступ да фінансавання 7000 украінцаў. Такая дапамога ўжо даступная, інфармуе сайт Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. Яна будзе дзейнічаць да 2013 году, альбо тэрміну пакуль не скончыцца яе фінансаванне.

У Латвію прыбыла больш за 30 тысяч уцекачоў з Украіны.

Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікала грамадзянаў краіны не ездзіў у Прыднястроўе. А тым хто там знаходзіцца параіла пакінуць непрызнаную дзяржаву.

«З улікам таго, што вайна Расеі ва Ўкраіне ідзе недалёка ад мяжы з Малдовай, а гэта стварае непрадказальнае развіццё сітуацыі ў бліжэйшым будучым», – цытуе зварот Міністэрства інфармацыйнае агенцтва «Delfi».


Улацлавек, Польшча

Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.

Ва Ўлацлавеку Дзень дзяржаўнага сцягу адзначылі шэсцем з 100-мэтровым бела-чырвоным сцягам па цэнтральным вуліцам гораду.

«Прыгожая, патрыятычная маніфестацыя, якая зʼяўляецца сімвалам нашай ідэнтычнасці. Бела-чырвоны колеры, зацверджаныя пастановай Сейма 100 гадоў таму, а сёння мы цешымся і шануем наш бела-чырвоны сцяг», – цытуе  інфармацыйны рэсурс «Nowy Portal Promotions Włocławskie» прэзыдэнта гораду Марэка Войткоўскага (Marek Wojtkowski).

Дзень сцяга адзначаецца ад 2004 году. Ён быў зацверджаны Сэймам дзеля пашырэння павагі да нацыянальных сімвалаў і ведаў аб самабытнасці Польшчы.


Айзенах, Германія

Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны.

фота: mdr.de

Цюрынгія скардзіцца на камунікатыўную блытаніну паміж федэральным урадам і ўрадамі Федэральных земляў у размеркаванні бежанцаў з Украіны: аўтобусы для бежанцаў спачатку абвяшчаюцца, а затым адмяняюцца найчасцей ноччу.

Выданне Mdr спасылаючыся на ўрадоўцаў адзначае, што ў некаторыя дні ў Цюрынгію прыбывала каля пяці працэнтаў уцекачоў з Украіны, абвешчаных федэральнымі ўладамі. Былі выпадкі, калі аўтобусы былі запоўненыя не менш за 20 працэнтаў. Штодня прыбывае каля васьмі-дзесяці аўтобусаў.

 

Апошнія навіны

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…

22 кастрычніка, 2024

Магия черная и белая – как депутат Дьяченко принимал граждан в Осиповичах

Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…

22 кастрычніка, 2024

Два пенсіянеры за адзін дзень загінулі на пажарах у Клічаўскім раёне

Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…

22 кастрычніка, 2024

В Могилеве заработала партийная школа, где готовят фальсификаторов выборов

Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…

21 кастрычніка, 2024

У “цёплай і душэўнай абстаноўцы”, але з пустымі кубкамі віншавалі ў Горках з Днём маці

Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…

15 кастрычніка, 2024

У Магілёве апячаталі кватэру былой палітзняволенай Анастасіі Булыбенка

Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…

14 кастрычніка, 2024