Невялікі гандлёвы шапік са свежым хлебам, мяснымі і малочнымі вырабамі ў асартыменце размяшчаецца каля дома нумар 67 па вуліцы Сіманава ў Магілёве. Нядаўна Магілёўскі гарвыканкам накіраваў на адрас Дарожна-маставога прадпрыемства рэкамендацыю не працягваць арэнду з уласнікам гэтага кіёска і яшчэ 25-ці падобных павільёнаў у абласным цэнтры. Прычына ў тым, што паводле меркавання чыноўнікаў “яны маральна састарэлі і не адпавядаюць сучаснаму абліччу горада” – пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
У выпадку з кіёскам па вуліцы Сіманава, чыноўнікі мяркуюць, што ліквідацыя гандлёвага аб’екта мала паўплывае на інтарэсы жыхароў – быццам бы ў крокавай даступнасці таксама знаходзяцца крамы “Перекресток”, “Хіт”, “Дабрацен” і іншыя. Яны лічаць, што такая форма гандлю як гэтыя шапікі – гэта анахранізм. І вонкавы выгляд падобных аб’ектаў не адпавядае сучаснаму абліччу абласнога цэнтра.
Процілеглай пазіцыі прытрымліваюцца самі жыхары бліжэйшых дамоў па вуліцы Сіманава ў Магілёве. Так, выданне “Магілёў анлайн” перадае меркаванне мясцовых жыльцоў, што да такіх крамаў як “Перекресток” і “Дабраном” ісці значна далей, а прадуктовы асартымент іх не задавальняе.
Галоўныя перавагі шапіка па вуліцы Сіманава, выглядае – заўсёды свежы, нават цёплы хлеб, і сапраўды крокавая дасягальнасць аб’екта. Кіёскі знаходзіцца пад самым домам нумар 67.
Адміністрацыя шапіка звярнулася да мясцовых жыхароў з просьбай адстаяць гандлёвы аб’ект. На сённяшні дзень, паведамляецца, жыльцы бліжэйшых дамоў сабралі ўжо каля 500 подпісаў пад зваротам да гарадскіх уладаў з просьбай пакінуць гандлёвы павільён на ранейшым месцы.
Фота: Mogilev.online
У лесе непадалёк ад Быхава ва ўрачыстай атмасферы чыноўнікі адкрылі помнік зробленай 65 гадоў таму…
Горецкая передвижная механизированная колонна №1 обратилась в Экономический суд Могилевской области с заявлением о банкротстве.…
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як паведамляе БАЖ, паводле…
На водасховішчы пад Асіповічамі, каля вёскі Цяплухі адбылася аварыя на вадзе. Мясцовы жыхар катаў на…
На ведомственном сайте быховского райисполкома директором УКП “Быховский жилкомхоз” все еще числится задержанный по подозрению…
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…