Юбілейны XXV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2022” пачаў сёння працу ў Магілёўскім кінатэатры “Радзіма”.
Сёння ў кінатэатры адбылося таксама адкрыццё выставы работ конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці фестывалю. На выставе, якая будзе радаваць наведвальнікаў на працягу фестывальных дзён, прадстаўлены работы, якія занялі прызавыя месцы і ўдастоены заахвочвальнага дыплома фестывалю, са 105 заяўленых.
У вялікай зале кінатэатра “Радзіма” адбылося ўрачыстае адкрыццё “Анімаёўкі”, прайшлі два праграмных майстар-класа.
Як і агучвалася ў анонсе, гледачам падрыхтавалі сапраўдны трохдзённы мультыплікацыйны марафон: паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, кінапраграм “Залатая калекцыя “Анімаёўкі”, “Рэха “Анімаёўкі”, фільмаў – пераможцаў фестывалю, таксама запланаваны творчыя сустрэчы і майстар-класы.
А пазаўчора сталі вядомы пераможцы і ўладальнік Гран-пры “Анімаёўка-2022”.
У якасці суддзяў конкурсу ў рэжыме відэаканферэнцыі засядалі рэжысёры з Расіі – Леанід Носыраў, Іна Яўланікава; Беларусі – Алена Турава; Кітая – Чэнь Сі. Па выніках пасяджэння экспертнай камісіі для ўдзелу ў конкурсе анімацыйных фільмаў адабрана 48 фільмаў з 20 краін, у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці – 32 фільмы з 8 краін.
У выніку нялёгкіх абмеркаванняў і спрэчак вызначаны пераможцы ў 12 намінацыях і ўладальнік Гран-пры. Іх імёны вядомыя пакуль толькі членам журы, паведамляюць у «Кінавідэапракаце». Канкурсанты, якія атрымалі перамогу, будуць аб’яўлены ў Міжнародны дзень анімацыі – 28 кастрычніка на закрыцці фестывалю (кінатэатр “Радзіма”, 14:00). Дыпломамі і крыштальнымі алоўкамі ўзнагародзяць лепшых з лепшых.
Фестываль праводзіцца з 1998 года. Калі 24 гады таму на “Анімаёўку-1998” было заяўлена 12 работ беларускіх рэжысёраў-аніматараў, то сёлета 44 краіны свету заявілі 174 фільмы, у тым ліку 134 – у конкурс анімацыйных фільмаў, 40 – у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці. “Беларусьфільм” заявіў 4 фільмы.
Упершыню да фестывалю сёлета далучыліся Алжыр, Гана, Малайзія, Нігерыя, Новая Зеландыя, Саудаўская Аравія і Ямайка.
«Рэха «Анімаёўкі-2022».
Фільмы, заяўленыя для ўдзелу ў конкурсах “Анімаёўка-2022”, пасля правядзення фестывалю будуць дэманстравацца ў рамках кінапаказаў праграм “Рэха “Анімаёўкі-2022” з 29 кастрычніка 2022 па 28 кастрычніка 2023 г. у кінатэатрах Беларусі і ў іншых краінах.
Гісторыя фестывалю.
Ідэя правядзення Міжнароднага фестываля анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” належыць рэжысёру-аніматару кінастудыі “Беларусьфільм” Ігару Волчаку.
Першы фестываль быў праведзены ў маі 1998 г. у Мінску. У верасні таго ж года па ініцыятыве генеральнага дырэктара КУП “Магілёўаблкінавідэапракат” Андрэя Бычкова правядзенне фестывалю “Анімаёўка” было арганізавана ў горадзе Магілёве.
З таго часу Магілёў штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю анімацыйных фільмаў.
Купіць запчасткі да трактара “Беларус” зараз можна нават на маркетплэйсе Wildberries. Там іх размяшчае Бабруйскі…
Могилевский облсуд неожиданно вспомнил о том, когда была провозглашена независимость современной Беларуси. Подача информации о…
Маскоўскі тэатр "Собор" пакажа магілёўцам спектакль пра расійскага цара Пятра І, замоўчваючы пра яго зверствы…
Польша ввела санкции против Белорусской цементной компании (БЦК), в которую входят цементные заводы, расположенные в…
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…