Навіны

У Магілёве паставілі электрычную велапаркоўку – каму гэтая бздура патрэбная, гараджане не разумеюць

Да Дня горада, што адзначаецца ў Магілёве на гэтых выходных, “Магілёўліфтмаш” падрыхтаваў абласному цэнтру даволі сумніўны падарунак. Вертыкальная электрычная велапаркоўка на шэсць ровараў была ўсталяваная прадпрыемствам на плошчы перад “Атрыўмам”. Раней гэтую дзіўную канструкцыю ўжо прэзентавалі на адкрыцці веласезона ў Магілёве.

Кіраўніцтва “Магілёўліфтмаша” пазіцыянуе сваю велапаркоўку як нейкае элегантнае вынаходніцтва, тады як у жыхароў горада, асабліва ў раварыстаў, узнікае вельмі шмат пытанняў што да глуздоў у аўтараў гэтай ініцыятывы.

Па-першае, на тым месцы, якое займае велапаркоўка, можна было б звычайным чынам размясціць тыя ж самыя шэсць веласіпедаў, калі не больш. Прадстаўнікі “Магілёўліфтмаша” на гэта заяўляюць, што ўтылітарныя функцыі велапаркоўкі другасныя, а ў першую чаргу гэта “малая архітэктурная форма” і “арыгінальны дызайн”.  А па-другое, сумненні выклікае якраз дызайн. Жалезная спаруда, пафарбаваная ў аранжавы колер – гэта тое, што павінна ўпрыгожваць горад, здзіўляюцца гараджане?

“Хватит уродовать город разным мусором” – рэагуюць на канструкцыю каментатары пабліка Mogilev Live. “Бессэнсоўна і бязлітасна. Я свой ровар туды ніколі не пастаўлю, навошта мне гэты гемарой з абвязваннем стужкамі каб далібог не зваліўся?” – піша карыстальнік, падпісаны як Andrej Žuraŭkoŭ.

Каля Магілёўскага абласнога музея імя Масленікава ўжо паставілі недарэчную гаргару – вертыкальную паркоўку для аўтамабіляў – нагадваюць таксама магілёўцы. У выніку толькі сапсавалі від на гісторыка-культурную каштоўнасць, а самой паркоўкай так ніхто і не карыстаецца.

Фота: magilev.by

Апошнія навіны

У Магілёве затрыманы выкладчык па класе гітары, яму пагражае крыміналка

Магілёўскі музыкант Пётр Бельскі быў затрыманы ў абласным цэнтры – паведамляе тэлеграм-канал сілавікоў. Мужчына працуе…

1 ліпеня, 2024

Пенсионер из Глуска ради мести прокалывал шины сельхозтехнике предприятия

Житель Глуска в течении двух недель повреждал сельхозтехнику из-за того, что обиделся на предприятие.  Попавшегося…

1 ліпеня, 2024

Реконструкция боя за переправу через Березину прошла под Бобруйском

Одно из сражений операции «Багратион» восстановили реконструкторы военно-исторических клубов Беларуси, России, стран Балтии и Израиля.…

1 ліпеня, 2024

Ландшафт могилевской пропаганды – давайте познакомимся с его бугорками

Mogilev.media давно и незаслуженно обращает внимание на попытки государственных журналистов Могилевского региона вписаться в желтую…

1 ліпеня, 2024

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Слаўгарадам

Кіроўца легкавушкі не прапусціў грузавік, які ехаў па галоўнай дарозе. Трагедыя адбылася вечарам 30 чэрвеня…

1 ліпеня, 2024

Адзін дзень гарачыні, а потым дажджы і прахалода – надвор’е на Магілёўшчыне на новы тыдзень

Спёка і задуха яшчэ будуць панаваць у Магілёўскім рэгіёне на самым пачатку новага тыдня –…

1 ліпеня, 2024