Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чычоў расказаў выданню “Mogilevnews.by” пра абставіны зноса памятнай капліцы на нямецкіх могілках у раёне пасёлка Халмы за заводам імя Кірава. Mogilev.media паведамлялі пра гэтае знішчэнне адзінага ў горадзе ўпарадкаванага пахавання нямецкіх ваеннапалонных.
Паводле словаў спецыяліста, у Магілёўскім гарвыканкаме было вырашана, што капліца знаходзіцца ў аварыйным стане і мае пэўную ступень зносу. Наколькі гэтая выснова адпавядае рэчаіснасці, можна меркаваць па фотаздымках капліцы да моманту яе разбурэння. Як можна пабачыць, яна мае прарэхі ў дахоўцы, але сцены пабудовы выглядаюць трывалымі, без шчылін ці значных пашкоджанняў. Частка цэглы пад уздзеяннем перападаў тэмператур і атмасферы абсыпалася ў некаторых месцах, але гэтыя абсыпанні нязначныя. Улічваючы, што ў горадзе можна знайсці цагляныя будынкі са шчылінамі, у якія можна лёгка прасунуць руку, але яны пры гэтым працягваюць актыўна эксплуатавацца, заключэнне пра аварыйны стан капліцы ўпэўнена можна лічыць прыцягнутым за вушы.
Вядома, што капліцу пабудавалі на асабістыя сродкі сродкі рэктара Хільдэбургскага універсітэта Тэа Вольфа ў 1996 годзе. Прынамсі, такія звесткі можна знайсці ў некаторых экскурсійных матэрыялах па Магілёве. Са словаў спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама можна зрабіць выснову, што магілёўскія ўлады вырашылі, што пабудаванае на ахвяраванні памятнае месца і далей павінна апекавацца нямецкімі мецэнатамі.
Так, гарвыканкам звярнуўся ў Народны Саюз Германіі – грамадскую арганізацыю, якая займаецца ўшанаваннем памяці нямецкіх салдат яшчэ з часоў Першай Сусветнай вайны – з просьбай прафінансаваць аднаўленчыя работы на капліцы. Магілёўскія чыноўнікі звярталіся да Народнага Саюза летам 2023 года, але атрымалі адказ, што на дадзены каляндарны год увесь бюджэт ужо распісаны і лішніх сродкаў не прадугледжана. І гэта не дзіўна – бюджэт арганізацый звычайна фарміруецца перад пачаткам фінансавага года, пра што павінны былі б цудоўна ведаць у Магілёўскім гарвыканкаме.
У выніку ўжо ў пачатку 2024 года памятную капліцу і металічную агароджу вакол яе было варашана знесці – распавёў Сяргей Чычоў.
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…