З-за неспрыяльных умоў надвор’я для грыбоў адменена штогадовая выстава «Грыбы 2022». Яе арганізоўваў Латвійскі нацыянальны музей прыроды. Выставу збіраліся разгарнуць 14 верасня, піша выданне Latvias Zinas.
У Латвіі сёлета халодны пачатак верасня аказаўся неспрыяльным для росту грыбоў, аднак у пачатку жніўня месцамі быў багаты ўраджай лісічак, дадае яшчэ адно выданне Tvnetgrupa.
На пачатку тыдня эксперты спадзяваліся, што выстава адбудзецца, бо ўдасца набраць для яе экспанатаў. Па іх словах, падобнае ўжо здаралася, але спецыялісты музею адшуквалі грыбы, калі лясы здаваліся «пустымі».
«Тое было некалькі гадоў таму, калі таксама было вельмі спякотнае лета, але працаваў прынцып – дзе дождж, там і грыбы. Мы ездзілі ў тыя краі, дзе былі дажджы, і сабралі даволі вялікую выставу. Як будзе сёлета, сказаць складана», – адзначалі эксперты на пачатку тыдня.
Яны не хаваюць, што не памятаюць такой малой колькасці ядомых грыбоў у параўнанні з мінулымі гадамі.
Прокурор из Могилева Ольга Богуковская, занесенная в базу “Каратели Беларуси” произнесла самую убедительную речь на…
Общественную баню в Круглом пришлось закрыть – ее посещали не больше пяти жителей райцентра. Уходят…
Сегодня в Могилеве откроется выставка художника Сергея Масихо, импрессиониста, мастера пейзажей, вдохновленного природой и рекой…
На главном рынке Бобруйска лето в самом соку – с ароматом дыни, клубники и жареных…
Заведующая аптекой в Быхове продавала льготные лекарства по полной стоимости и за несколько лет положила…
За второй квартал 2025 года среди областных центров самой дорогой проданной квартирой по цене квадратного…