Тое было ў 2015 годзе, калі ў Беларусі трываў чарговы перыяд лібералізацыі.
Тады рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбiнскія таржкi» стаў пераможцам у конкурсе садзейнічання развіццю мясцовых ініцыятываў. Ён рэалізоўваўся Праграмай развіцця ААН (ПРААН) пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюзу. Бюджэт праекту не агалошваўся, але паводле ўмоваў грантадаўцы, мог сягаць 25 тысяч еўра.
Разам з дрыбінскім праектам былі падтрыманыя яшчэ 17 ініцыятываў з Магілёўскай вобласці.
У 2018-ым Дрыбін адведала кіраўніца прадстаўніцтва ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкая. Яе сустракаў старшыня райвыканкаму. Замежніцу цікавіла, як ажыццяўляецца праект “Стварэнне «Дрыбінскай школы шапавалаў»”, пад які было выдзелена фінансаванне па той жа ААН-аўскай праграме. Бюджэт праекту складаў 12 438 еўра.
Іаана Казана-Вішнявецкая паўдзельнічала ў майстар-класе вырабу сувенірнай прадукцыі. На памяць аб знаходжанні ў Дрыбіне ёй падарылі сувенірныя валёнкі, каралі і эмблему фестывалю «Дрыбінскія таржкі».
У сёлетніх анонсах «Дрыбiнскіх таржккоў» згадкі пра супрацоўніцтва мясцовай улады з еўрапейскай структурай няма. Увага акцэнтуецца на тым, што фестываль праходзіць у 11 раз і на ім будзе весела.
Сёлета ён пачаўся 19 жніўня і завершыцца 20-га. У праграме канцэрты, шоу, майстар-класы, кірмаш. Наведнікам пакажуць рэтрамабілі і для іх спяе Алена Ланская. А потым будзе феерверк. Для жыхароў аддаленага ад буйных людных мясцінаў райцэнтра фестываль – аддушына ў сумным аднастайным жыцці.
«Сёлета ўсе нашы крамніцы і падворкі будуць здзіўляць гасцей рознымі стравамі з цёртай бульбы. І гэта невыпадкова, бо традыцыйныя беларускія дранікі і стравы з цёртай бульбы ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. Аднак гэта не адзіная наша неспадзеўка. Упэўнена, свята пройдзе на высокім узроўні і надоўга запомніцца ўсім гасцям і ўдзельнікам» – абяцала напярэдадні адкрыцця галоўны ідэолаг райвыканкаму Ганна Падворная.
Дрыбін – найменшы райцэнтр Беларусі. Да Магілёва, абласнога цэнтру, 60 кіламетраў. Да беларуска-расейскай мяжы два дзясяткі напрасткі. Вытворчых прадпрыемстваў у раёне няма. Мясцовая эканоміка трымаецца на «калгасах», камунальных арганізацыях, дзяржаўных установах і прадпрымальніцкай актыўнасці.
Раён стварылі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тут багата набудавана пасёлкаў для перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй мясцін Магілёўшчыны. Многія дамы пустуюць.
Мястэчка славутае тутэйшай школай шапавальства. У даўнія часы мясцовыя шапавалы выдумалі сваю мову – «катрушніцкі лемезень».
Насельніцтва Дрыбіна – меней за 3 тысячы чалавек. Упершыню ў гісторыі пра яго згадалі ў XVI стагоддзі, як шляхецкае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве. У XVII стагоддзі існаваў Новы Дрыбін. Канцлер Леў Сапега ў сваім тастаменце 1633 году ўпамянуў «вёску і пушчу Дрыбінскую».
фота з рэсурсаў dribin.by, horki.info
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…