Чатыром сотням неплацельшчыкаў пагражае высяленне.
У Чавускім раёне 499 чалавек (4,5%) з агульнай колькасці ў 11 026 спажыўцоў камунальных паслуг у ліку даўжнікоў, паведамляе chausynews. Яны агулам запазычалі дзяржаве 171 000 рублёў. Ёсць асобныя грамадзяне, у якіх сума запазычанасці больш за 3 000 рублёў.
Тыя, хто мае запазычанасці могуць быць выселены па рашэнні суда з арэнднага жылля без прадастаўлення іншага жылля. Калі вялікая сума запазычанасці, то могуць выселіць і з уласнай хаты.
Такія меры могуць прымяняюцца пасля палугода неплацяжоў. Але да гэтага моманту, пасля 2-х месяцаў неаплаты могуць адключыць электразабеспячэнне, водазабеспячэнне. Калі і гэтыя меры не падзейнічаюць, то тады ўжо камунальнікі накіроўваюць праз натарыуса выканаўчы ліст у службу прымусовага выканання пакаранняў. У Чавускім раёне такіх выканаўчых лістоў каля 400.
Нават калі вы не заплацілі за папярэдні месяц да 25 чысла, з 26-га вам ужо будзе налічвацца пеня 0,3% ад сумы пратэрміноўкі за кожны дзень неаплаты. Гэта амаль 110% гадавых.
Прычыны запазычанасцей у кожнага свая. Асноўныя неплацельшыкі – гэта беспрацоўныя, людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Але ёсць сярод неплацельшчыкаў і забяспечаныя грамадзяне. Нехта доўгі час не плаціць, а ў кагосьці толькі нядаўна з’явіліся цяжкасці з фінансамі. Пры гэтым тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выдзяляецца безнаяўная жыллёвая субсідыя. Умовы яе прадастаўлення: сума аплаты за ЖКП павінна складаць 20% ад даходу ў гараджаніна, 15% вяскоўца.
У Беларусі адшукалі пяць месцаў, дзе пад зямлёй спакойна ляжаць тоны небяспечных «вечных хімікатаў». І…
После недавнего инцидента в одном из детских садов в Могилеве власти начали активно обсуждать…
Могилевский музыкант и автор песен Александр Баль поделился с изданием “Салідарнасць” своими мыслями о жизни…
Імя ўраджэнкі Горак Настассі Трубчык-Дзіваковай з’явілася ў міліцэйскім так званым спісе “экстрэмістаў”. Як піша “Наша…
Еще не успела высохнуть от росы трава, скошенная около дома №18 по улице Микрорайон Комсомольский,…
Золотых тонов на полях в Быховском районе столько, что даже аисты устали ими любоваться. Жатва…